… І сталі ляхавічанамі

Марына Шакура і Яўгеній Мініч – пазнаёміліся падчас вучобы ў Палесскім дзяржаўным універсітэце. А сёння абодва працуюць у Ляхавічах. Дыпламаваныя спецыялісты ў сферы спорту і турызму, яны стараюцца свае веды прымяніць на практыцы. Яўгеній працуе інструктарам-метадыстам у ДЮСШ, Марына арганізоўвае экскурсіі ў фізкультурна-спартыўным клубе. Адразу пагрузіліся ў работу, з інтарэсам вывучаюць яе асаблівасці і тонкасці. Абодва не мясцовыя, але ім вельмі пашчасціла на калег – падкажуць, калі трэба, падтрымаюць. Энергія ў маладых б’е праз край, не сядзіцца ім дома – акрамя асноўнай работы, уладкаваліся інструктарамі ў трэнажорнай зале спартшколы.

Марына і Жэня прыхільнікі здаровага ладу жыцця, аматары падарожжаў. Жыццярадасныя і шчаслівыя, яны мараць і будуюць планы. Няхай усё спраўдзіцца.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *