З узнагародай!

Ганаровымі граматамі Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагарожаны:
За шматгадовую, добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай вытворчасці, высокія паказчыкі ў рабоце, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем — старшыня СВК «Дарава» Уладзімір ПЯТРОЎСКІ;
за актыўную жыццёвую пазіцыю і вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне навучэнцаў і моладзі Ляхавіцкага раёна — воін-інтэрнацыяналіст, цясляр, бетоншчык 3-га разраду УБП «ПМК-13» ААТ «Пінсксаўгасбуд» Сяргей СІДОР;
за добрасумленную працу ў сферы культуры, высокае прафесійнае майстэрства, лепшыя паказчыкі па выніках работы за 2010 год — мастацкі кіраўнік Навасёлкаўскага СДК Таццяна ПІШЧ;
за добрасумленную працу ў сферы культуры, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем — мастак гарадскога Дома культуры Эдуард БУРВЕЛЬ;
за добрасумленную працу ў сферы культуры, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем — кіраўнік ансамбля народнай музыкі «Народныя музыкі» гарадскога Дома культуры Эдуард СІЛІЦКІ;
за добрасумленную працу ў сферы культуры, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 55-гадовым юбілеем — бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі г. Ляхавічы Таццяна БУРАК.
Падзячныя пісьмы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адрасаваны:
за актыўную жыццёвую пазіцыю і высокі ўклад у патрыятычнае выхаванне навучэнцаў і моладзі Ляхавіцкага раёна — воіну-інтэрнацыяналісту, мантажніку санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання ДУСП «Ляхавіцкая СПМК-16» Віктару ЮРЧЫКУ;
за добрасумленную працу ў сферы культуры, высокае прафесійнае майстэрства і лепшыя паказчыкі па выніках работы за 2010 год — дырэктару Ганчароўскага СДК Валянціне БУБЕНЧЫК.
Падзячныя пісьмы Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў уручаны:
за актыўную жыццёвую пазіцыю і высокі ўклад у патрыятычнае выхаванне навучэнцаў і моладзі Ляхавіцкага раёна воіну-інтэрнацыяналісту, вартаўніку ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» Пятру БУРБІЦКАМУ;
воіну-інтэрнацыяналісту, намесніку дырэктара па сельскай гаспадарцы ЗАТ «Белпрампрыбор» Андрэю ВАРАБ’ЁВУ;
за добрасумленную працу ў сферы культуры, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 55-годдзем — намесніку галоўнага бухгалтара аддзела культуры райвыканкама Святлане ЛЫНША,
бібліятэкару аддзела бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г. Ляхавічы Аляксандры ЮРУЦЬ;
за добрасумленную працу ў сферы культуры, высокае прафесійнае майстэрства і лепшыя паказчыкі па выніках работы за 2010 год — мастацкаму кіраўніку Тухавіцкага СДК Алене АБРАМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *