Пераможцы Ляхавіцкага раённага спаборніцтва за дасягненні высокіх вытворчых паказчыкаў у аграпрамысловым комплексе

1.Сельгасарганізацыі, якія дабіліся найвышэйшых паказчыкаў па нарыхтоўцы травяністых кармоў

першае месца – СВК “Ляхавіцкі” (старшыня Аляксандр Вітко), дзе нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы травяністых кармоў 18,7 ц к. адз. і 38,7 кг к. адз. з 1 бала-гектара, шчыльнасць БРЖ на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў – 91 галава;

другое месца – ДП “Нача” (дырэктар Мікалай Тарлюк), дзе нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы травяністых кармоў 24,5 ц к. адз. і 32,9 кг к. адз. з 1 бала-гектара, шчыльнасць БРЖ на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў – 76 галоў;

трэцяе месца – СВК “Шлях новы” (старшыня Аляксандр Вашчук), дзе нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы травяністых кармоў 21,9 ц к. адз. і

38,7 кг к. адз. з 1 бала-гектара, шчыльнасць БРЖ на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў – 82 галавы.

Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў

Па першай групе камбайнаў

першае месца – камбайнер СВК “Шлях новы” Аляксандр Станчык;

другое месца – камбайнер СВК “Жарабковічы” Георгій Карабач.

Па другой групе камбайнаў

першае месца – камбайнер ЗАТ “Белпрампрыбор” Аляксандр Дубіна;

другое месца – камбайнер ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Леанід Максімчык.

Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў на адвозцы кармоў ад кормаўборачных камбайнаў

Па першай групе транспартных сродкаў

першае месца – вадзіцель ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Анатолій Варанец;

другое месца – вадзіцель ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Пётр Прыхач.

Па другой групе транспартных сродкаў

першае месца – трактарыст-машыніст ДП “Нача” Васілій Купрыш.

2. У вырошчванні льну сярод сельгасарганізацый

першае месца – ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” (дырэктар Дзмітрый Скакун), дзе валавы збор ільновалакна 2117 тон пры ўраджайнасці льновалакна 14,1 ц/га і сярэднім нумары льнотрасты 1,44;

другое месца – філіял “Ляхавіцкая льнонасенстанцыя” КУП “Брэстільнонасенне” (дырэктар Сяргей Тарлюк), дзе валавы збор ільновалакна 439 тон пры ўраджайнасці 17,6 ц/га і сярэднім нумары льнотрасты 1,41.

Сярод камбайнераў ільноўборачных камбайнаў

першае месца – Уладзімір Маслоўскі з ААТ “Ляхавіцкі льнозавод;

другое месца – Ігар Страмавус з ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”.

Сярод механізатараў, занятых на прасаванні льну

першае месца – Уладзімір Маслоўскі з ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”;

другое месца – Ігар Страмавус з ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”.

3. У вырошчванні бульбы  сярод сельгасарганізацый

першае месца – СВК “Жарабковічы” (старшыня Віталій Бусько), дзе тэмп росту збору бульбы да ўзроўню 2014 года склаў 83 працэнты, выхад на 1 бала-гектар ворыва – 619,7 кг.

4. У вырошчванні рапсу

першае месца – СВК “Ляхавіцкі” (старшыня Аляксандр Вітко), дзе тэмп росту нарыхтоўкі рапсу да ўзроўню 2014 года склаў 90,7 %, выхад на 1 бала-гектар ворыва – 102,9 кг;

другое месца – ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” (дырэктар Дзмітрый Несцяровіч), дзе тэмп росту нарыхтоўкі рапсу да ўзроўню 2014 года склаў 84,9 %, выхад на 1 бала-гектар ворыва – 87,5 кг.

5. У вырошчванні  цукровых буракоў сярод сельгасарганізацый

першае месца – СВК “Жарабковічы” (старшыня Віталій Бусько), дзе тэмп росту нарыхтоўкі цукровых буракоў да ўзроўню 2014 года склаў 116 %, выхад на 1 бала-гектар ворыва – 971,5 кг;

другое месца – ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” (дырэктар Дзмітрый Несцяровіч), дзе тэмп росту нарыхтоўкі цукровых буракоў да ўзроўню 2014 года склаў 61,8 %, выхад на 1 бала-гектар ворыва – 872,6 кг.

Сярод экіпажаў буракаўборачных камбайнаў, занятых на ўборцы  цукровых буракоў

першае месца – звяно СВК “Жарабковічы” ў складзе Сяргея Салагуба, Віктара Клемяні, Юрыя Слауты, Дзмітрыя Лук’янчыка;

другое месца – трактарыст-машыніст ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Андрэй Юруць.

6. Пераможцы сярод сельгасарганізацый па вытворчасці і рэалізацыі малака

першае месца – СВК “Ляхавіцкі” (старшыня Аляксандр Вітко), дзе рэалізавана 38,12 ц малака на 100 бала-гектараў або 100,2 % да ўзроўню  2014 г., надой на карову склаў 5631 кг;

другое месца – ДП “Нача” (дырэктар Мікалай Тарлюк), дзе рэалізавана  25,55 ц малака на 100 бала-гектараў  або 116,7 % да ўзроўню 2014 г., надой на карову склаў 4509 кг;

трэцяе месца – СВК “Жарабковічы” (старшыня Віталій Бусько), дзе рэалізавана 18,93 ц малака на 100 бала- гектараў або 120,3% да ўзроўню 2014 г., надой на карову склаў 4279 кг.

Па вытворчасці і рэалізацыі мяса

першае месца – СВК “Ляхавіцкі” (старшыня Аляксандр Вітко), дзе рэалізавана 4,24 ц мяса на 100 бала- гектараў або 96,3 % да ўзроўню 2014 г., сярэднясутачны прырост жывой масы БРЖ склаў 751 г, сярэднездатачная вага 1галавы – 476 кг;

другое месца – СВК “Жарабковічы” (старшыня Віталій Бусько), дзе рэалізавана 2,16 ц мяса на 100 бала-гектараў або 98,2 % да ўзроўню 2014 г., сярэднясутачны прырост жывой масы БРЖ склаў 681 г, сярэднездатачная вага 1 галавы – 457 кг;

трэцяе месца – СВК “Шлях новы” (старшыня Аляксандр Вашчук), дзе рэалізавана 2,03 ц мяса на 100 бала-гектараў або 114,3 % да ўзроўню 2014 г., сярэднясутачны прырост жывой масы БРЖ склаў 563 г, сярэднездатачная вага 1 галавы – 421 кг.

Сярод гаспадарак, якія маюць жывёлагадоўчыя комплексы па вытворчасці свініны

першае месца – ЗАТ “Белпрампрыбор” (дырэктар Віталій Гаўрылаў), дзе сярэднясутачны прырост 1 галавы склаў 767 г, валавая вытворчасць свініны да ўзроўню 2014 г. павялічылася на 410 ц.

7. Пераможцы па вытворчасці  жывёлагадоўчай прадукцыі

першае месца – загадчыца малочнатаварнай фермы “Цэнтр” ДП “Нача” Людміла Чарапавіцкая.

Сярод аператараў машыннага даення пры даенні ў вёдры і малакаправод

Па групе гаспадарак з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год 7001 і больш кілаграмаў малака

першае месца – аператар машыннага даення СВК “Ляхавіцкі” Людміла Казакевіч;

другое месца – аператар машыннага даення СВК “Ляхавіцкі” Алена Шчука.

Па групе гаспадарак з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год 5001-6000 кг

першае месца – аператар машыннага даення СВК “Жарабковічы” Людміла Кудзін;

другое месца – аператар машыннага даення СВК “Жарабковічы” Ірына Вайцяховіч.

Па групе гаспадарак з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год 4000-5000 кг

першае месца – аператар машыннага даення ЗАТ “Белпрампрыбор” Ірына Мельнік;

другое месца – аператар машыннага даення СВК “Шлях новы” Марыя Турко.

Сярод аператараў машыннага даення ў даільнай зале (звяне)

першае месца – звяно СВК “Ляхавіцкі” ў складзе Зоі Сецька і Вольгі Грыкель.

Сярод аператараў па дарошчванні і адкорме БРЖ (да 6-месячнага ўзросту)

першае месца – Васілій Ясінскі з ДП “Нача”;

другое месца – Вольга Станчык з СВК “Шлях новы”;

трэцяе месца – Ларыса Смычкоўская з СВК “Жарабковічы”.

Сярод аператараў па адкорме БРЖ (больш за 6 месяцаў)

першае месца – Наталля Алейнікава з СВК “Ляхавіцкі”;

другое месца – Алег Плескацэвіч з СВК “Ляхавіцкі”;

трэцяе месца – Лілія Лойка і Аксана Войцік з СВК “Жарабковічы”.

Сярод аператараў па вырошчванні рамонтных цялушак

першае месца – Валерый Собаль з ЗАТ “Белпрампрыбор”;

другое месца – Віктар Маслінскі з СВК “Ляхавіцкі”.

Сярод аператараў па вырошчванні і адкорме свіней

першае месца – Тамара Куніцкая з ЗАТ “Белпрампрыбор”.

Сярод аператараў  па атрыманні парасят

першае месца – Наталля Бярэзіч з ЗАТ “Белпрампрыбор”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *