ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс». У свеце тэхнікі

Вадзіцелі Анатолій Варанец і Пётр Прыхач.

Сёлета, як і заўсёды, працаўнікі райаграсэрвіса не толькі шчыравалі на ўласных палетках, але і падстаўлялі плячо гаспадаркам падчас уборкі збожжавых і зернебабовых, сенажаці, праводзілі тэхабслугоўванне корма- і збожжаўборачнай тэхнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, займаліся рамонтам. Дарэчы, на рахунку райаграсэрвіса і вытворчасць новых агрэгатаў. Разыходзяцца не толькі па мясцовых гаспадарках касілкі, граблі і прэсы. Паслугамі арганізацыі карыстаюцца не толькі нашы аграрыі. Электрыкаў па наладцы электраабсталявання Аляксандра Сея і Леаніда Місюкевіча добра ведаюць і ў Баранавіцкім раёне. Запатрабаваная і брыгада па тэхабслугоўванні і рамонце абсталявання жывёлагадоўчых фермаў.

Вызначыліся на нарыхтоўцы травяністых кармоў вадзіцелі Анатолій Варанец і Пётр Прыхач – перавезлі на дваіх каля 6000 тон. У раённым спаборніцтве яны, адпаведна, на першым і другім месцах.

Надвор’е ўнесла свае карэктывы ва ўраджайны расклад. Тым не менш, дзякуючы плённым намаганням і залатым рукам хлебаробаў, прадпрыемства стала другім ў раённым спаборніцтве на вырошчванні рапсу і цукровых буракоў. Валавы збор рапсу склаў 893 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 21 цэнтнер з гектара. На ўборцы цукровых буракоў шчыраваў Андрэй Юруць. Яго вынік – 4241 тона і другое месца ў раёне. У перадавіках сёлета і механізатар Леанід Максімчык – старанны і адказны, ніколі не лічыцца з уласным часам. На камбайне КГ-6 «Палессе» нарыхтаваў 3158 тон кармоў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *