СВК «Востраў-Агра». Настрой на экстру

Галоўны аграном Павел Ляшчынскі і механізатар Павел Здановіч

Малочны статак СВК “Востраў-Агра” налічвае 416 кароў, якія размешчаны ў асноўным на адной ферме. Так лягчэй трымаць пад кант-ролем арганізацыю працы, выконваць шматлікія патрабаванні, якія напрамую ўплываюць на атрыманне высакаякаснай прадукцыі. Зрухі ў параўнанні з ранейшай сітуацыяй тут відавочныя: 94 працэнты востраўскага малака адпавядае гатунку экстра. За 9 месяцаў надоі ў гаспадарцы павялічыліся на 18 працэнтаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.

Канешне, пакуль вынік не той, якім можна ганарыцца. Але плённа працаваць далей настроены ўвесь калектыў жывёлаводаў. Зааветспецыялісты, даглядчыкі і даяркі адчуваюць адказнасць за даручаную справу. Вялікае значэнне маюць і стымулюючыя даплаты за высокую якасць прадукцыі.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *