СВК «Тальмінавічы». Кожны на сваім месцы

Механізатары Віктар Багдановіч і Валерый Татарыновіч.

Чым можа пахваліцца СВК «Тальмінавічы» і ў шэрагу выпадкаў ганарыцца, дык гэта сваімі працаўнікамі. Як і ўсе людзі “ад зямлі”, тальмінавіцкія хлебаробы-жывёлаводы рана пачынаюць свой дзень, праводзяць яго ў нялёгкай працы, позна вяртаюцца дадому.

З шасці занятых сёлета на жніве экіпажаў зернеўборачных машын лепшы па гаспадарцы намалот паказаў тандэм хлебаробаў пад кіраўніцтвам Валерыя Татарыновіча. Вопытны, умелы, адказны механізатар, па-за сезонам уборкі не выпускае з рук руль МТЗ-82. Агрэгаты мяняюцца, але нязменна высокай застаецца якасць работы Валерыя Пятровіча.

Тое ж можна паўтарыць і ў адрас Віктара Багдановіча. З адной толькі папраўкай-удакладненнем, што кіруе ён франтальным пагрузчыкам “Амкадор”.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *