Гімн гаспадарам зямлі. У Ляхавічах ушаноўвалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу /фота дапоўнена/

Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык віншуе старшыню райвыканкама Вячаслава Сельмановіча з пераможным для раёна жнівом і першым месцам у спаборніцтве па вырошчванні піваварнага ячменю.

У мінулую нядзелю работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адзначылі сваё прафесійнае свята. А напярэдадні лепшыя земляробы, жывёлаводы, механізатары, завадчане, спецыялісты і кіраўнікі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Ляхавіччыны сабраліся ў гарадскім Доме культуры на свята-ўшанаванне “Зямны паклон працы сялянскай”.

У фае ГДК і актавай зале было шматлюдна і ўрачыста. Вабілі вока выставы сельгаспрадукцыі. Госці з задавальненнем дэгуставалі тую, што выпускаюць малочны і кансервавы заводы, кааппрам. Тавары ўласнай вытворчасці і Аршанскага льнокамбіната прапанаваў ільнозавод.

Па добрай традыцыі свята пачалося з уручэння каравая новага ўраджаю кіраўніку раёна Вячаславу Сельмановічу.

“Мы ўдзячны вам за працу!” – неаднойчы гучала ў святочнай зале. З віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі да рупліўцаў-сельгасвытворцаў звярнуўся намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Цупрык. Ён падкрэсліў, што сёлета нямала падстаў для гонару ў землякоў: у раёне ўраджайнасць збожжавых адна з самых высокіх у вобласці, Ляхавіччына заняла першае месца ў вытворчасці піваварнага ячменю. Леанід Цупрык уручыў дыплом пераможцу абласнога спаборніцтва кіраўніку раёна

Вячаславу Сельмановічу, Ганаровую грамату аблвыканкама трактарысту-машыністу СВК “Жарабковічы” Анатолію Чаркасу, Падзячнае пісьмо аблвыканкама – вадзіцелю СВК “Ляхавіцкі” Віктару Зуеву, дырэктару ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Дзмітрыю Несцяровічу. Ганаровыя граматы абласнога Савета дэпутатаў уручаны брыгадзіру МТФ “Галавачы” СВК “Шлях новы” Валянціне Анціпенка, галоўнаму інжынеру СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Аляксандру Клапатку, Падзячнае пісьмо аблсавета

– першаму намесніку дырэктара ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Уладзіміру Юруцю. Леанід Цупрык таксама перадаў падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання дырэктару ДП “Нача” Мікалаю Тарлюку.

Старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч з гонарам адзначыў, што чарговы раз працаўнікі сельгасвытворчасці Ляхавіччыны прадэманстравалі высокае прафесійнае майстэрства і волю і дасягнулі значных паказчыкаў у раслінаводстве, жывёлагадоўлі і перапрацоўчай галіне. Нялёгкім было сёлетняе жніво, але ўраджай атрымаўся на славу, і гэта далёка не мяжа. Калі яшчэ больш пастарацца, хлебны каравай можа заважыць і 100 тысяч тон. Палі і фермы даюць добрую прадукцыю, якасцю радуюць перапрацоўшчыкі. Усё стала магчымым, дзякуючы самаадданай працы спецыялістаў аграпрамысловага комплексу раёна, падкрэсліў кіраўнік раёна.
Словы асаблівай удзячнасці прагучалі ў адрас ветэранаў сельгасвытворчасці. Апладысментамі віталі пераможцаў абласных спаборніцтваў.
На сцэну запрашаліся лепшыя з лепшых працаўнікоў раёна. Граматы і падзячныя пісьмы райвыканкама перадавікам, а таксама дыпломы пераможцам раённага спаборніцтва ўручыў Вячаслаў Сельмановіч.
Пад заслужаныя апладысменты ўзнагароды атрымлівалі ўладальнікі другой прэміі раённых спаборніцтваў. Іх і ўсіх прысутных вітаў і віншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч. Ён таксама ўручыў працавітым землякам граматы і падзячныя пісьмы райсавета.
Пра сёлетнія здабыткі гаварыў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Баргамон. Кіраўнік райсельгасхарчу віншаваў з узнагародамі ўладальнікаў трэцяй прэміі, а таксама пераможцаў раённага конкурсу “Лепшы па прафесіі”.
Узнагароды ад абкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручыў старшыня райкама прафсаюза Мікалай Вайцешык. Віншаваў, уручаў прэміі і дырэктар ляхавіцкага філіяла Брэсцкага аграпрамысловага саюза Аляксандр Вашчук.
Спецыяльнага прыза раённай газеты “Ляхавіцкі веснік”, які стаў ужо добрай традыцыяй і сёлета ўручаўся восьмы раз, удастоены Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Ляхавіцкі” Аляксандр Вітко. Аляксандр Іванавіч атрымаў не толькі спецпрыза раёнкі, але і стаў першым падпісчыкам “Ляхавіцкага весніка” на І квартал 2016 года. Падарункі паважанаму земляку ўручыла галоўны рэдактар газеты Вольга Барадзіна.
Як і штогод, абралі пераможцу традыцыйнага конкурсу караваяў. Сёлета лепшымі хлебапёкамі прызнаны майстры з ДП “Нача”, другое месца ў каравайшчыкаў СВК “Жарабковічы”, трэцяе – ЗАТ “Белпрампрыбор”.
На свяце было нямала хвалююча-прыемных момантаў, у тым ліку віншаванні ад самадзейных артыстаў. Сваю творчасць шаноўным працаўнікам сельскай гаспадаркі дарылі лепшыя мастацкія калектывы Ляхавіччыны і Баранавічаў.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Конкурс караваяў.

Уладальнік спецпрыза «ЛВ» – старшыня СВК «Ляхавіцкі» Аляксандр Вітко

Намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык з ветэранамі сельскагаспадарчай галіны.

Старшыня райсавета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч уручае Ганаровую грамату райсавета токару СВК «Шлях новы» Уладзіміру Мамчыцу.

Дырэктар Ляхавіцкага філіяла Брэсцкага аграпрамысловага саюза Аляксандр Вашчук уручае прэміі лепшым працаўнікам.

Сярод пераможцаў раённых спаборніцтваў – ААТ «Ляхавіцкі льнозавод»: з дыпломам – намеснік дырэктара Ірына Антановіч.

Прадстаўнічая дэлегацыя СВК «Жарабковічы».

Неаднойчы падчас свята сярод лепшых гучалі прозвішчы працаўнікоў ДП «Нача».

Прадукцыя малочнага завода заўсёды запатрабаваная

One thought on “Гімн гаспадарам зямлі. У Ляхавічах ушаноўвалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу /фота дапоўнена/

  • 22/11/2015 в 12:12
    Permalink

    Погодные сюрпризы и трудности сельчан были с лихвой компенсированы повышенным к ним вниманием и уважением. В этом году который раз они герои событий . И это правильно. Люди трудятся добросовестно, ответственно. И главное, умудряются, побеждать. Так держать, земляки!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *