Сустрэча ў Жураўліным

У Водным палацы

Мінулая серада сабрала журналістаў абласных, гарадскіх і раённых газет Брэстчыны на творчую лятучку, дзе абмяркоўвалася тэма “Сучасныя друкаваныя СМІ і маладзёжная аўдыторыя”. Арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама сумесна з абласной арганізацыяй Беларускага саюза журналістаў. Месцам сустрэчы на гэты раз стала Пружаншчына – маляўнічы край, дзе гісторыя гаворыць у кожным яго куточку, а дзень сённяшні ствараюць таленавітыя і працавітыя людзі.

Знаёмства з рэдакцыяй газеты “Раённыя будні”, экскурсія па Пружанах, мясцовым водным палацы пакінулі самыя цёплыя і незабыўныя ўражанні. Прыемным працягам стала наведванне вучэбна-педагагічнага комплексу “Мокраўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” ў аграгарадку Жураўліны аднайменнага ААТ. У гэтай сучаснай установе рабяты не толькі спасцігаюць ра-зумнае і добрае, але і вучацца плаванню ў школьным басейне, выпускаюць уласную газету і радыёперадачы, заваёўваюць шматлікія спартыўныя ўзнагароды і яшчэ шмат у якіх накірунках дзейнасці вызначаюцца.

Падчас “круглага стала”, што прайшоў у канферэнц-зале турыстычнага комплексу “Мікалаеўскі”, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Мікалай Кудравец расказаў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, падрабязна спыніўшыся на падтрымцы маладых спецыялістаў.

Абмеркаванне тэмы выклікала шчырую зацікаўленасць усіх удзельнікаў сустрэчы, многія з якіх толькі на пачатку творчага шляху. Таму асабліва актуальным быў вопыт, якім шчодра дзяліліся больш вопытныя калегі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Аграгарадок Жураўліны

Басейн вучэбна-педагагічнага комплексу “Мокраўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Пружанскі палацык

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *