Урокі багаслоўя

У мінулы аўторак не толькі навучэнцы займаліся ва аўдыторыях Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага кале-джа. Сюды на семінар з’ехаліся свяшчэннаслужыцелі з Івацэвіцкай, Ганцавіцкай, Баранавіцкай і Ляхавіцкай благачынняў. Гасцей сустракаў благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко.

Як адзначыў кіраўнік місіянерскага аддзела Пінскай епархіі пратадыякан Андрэй Гарбуноў, такога кшталту мерапрыемствы праводзяцца ў нашай вобласці шосты раз у гонар значных дат у гісторыі праваслаўя. На гэты раз з нагоды 1800-годдзя смерці заснавальніка хрысціянскага багаслоўя Клімента Александрыйскага.

Выступілі выкладчык мінскіх духоўных школ галоўны рэдактар журнала “Ступені” пратадыякан Павел Бубноў, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сяргей Маўсясян. Сярод абмеркаваных пытанняў – і вопыт узаемадзеяння з уладай, установамі адукацыі, грамадскімі арганізацыямі.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *