Проста супер!

На жаль, журналістам туды ходу няма – санрэжым на белданаўскім комплексе гэтага не дазваляе. Але паверым на слова заатэхніку Дзмітрыю Бортніку і ветфельчару Наталлі Ціхно: вытворчасць суперсучасная, работа суперцікавая, настрой адпаведны. У даволі маладзёжным калектыве прафесіянальная рэалізацыя прыносіць асаблівую радасць. Дзмітрый працуе тут чатыры гады. Выпускнік ЛДАКа, хутка завочна закончыць Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Наталля дыплом гэтай вышэйшай навучальнай установы атрымала летась. Работа ладзіцца, патрабавальнасць і ўласцівы маладосці інтарэс і прага самаўдасканалення не дазваляюць заспакойвацца на дасягнутым.  У будучыню глядзяць з упэўненасцю і надзеяй, што самыя смелыя і запаветныя жаданні спраўдзяцца. Не самі па сабе, а, зразумела, з прыкладаннем намаганняў, з дзейснымі памкненнямі і ажыццёўленымі марамі.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *