“Вертыкаль” сябруе з лыжнёй

Брэстчына, як і іншыя рэгіёны краіны, узяла ўдзел у рэспубліканскім марафоне “Беларуская лыжня”. Асноўныя старты сёлета прайшлі ў пасёлку Мір Баранавіцкага раёна на лыжна-ройлернай трасе. За перамогу ў агульнакамандным заліку змагаліся каманды рай(гар)выканкамаў і аблвыканкама, аграгарадкоў, спартыўныя сямейныя дружыны, вызначаліся і пераможцы ў масавых стартах сярод мужчын і жанчын.
Паспяховым можна лічыць выступленне і каманды ляхавіцкіх лыжнікаў, у склад якой увайшлі 17 спартсменаў-аматараў. У эстафеце каманда райвыканкама заняла 3-е месца. 9-е месца ва ўпартай барацьбе атрымалі лыжнікі аграгарадка Жарабковічы. Сям’я Шастак, Сяргей Лукашэвіч і Вераніка Кардаш з Ляхавіч у сваіх намінацыях трапілі ў дваццатку мацнейшых. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі і прызамі.
Удзельнікі брэсцкай лыжні адзначылі высокі арганізацыйны ўзровень спаборніцтваў, падчас якіх былі ўлічаны інтарэсы не толькі спартсменаў, але і балельшчыкаў. Свята прайшло цікава, захапляльна і пакінула ў яго ўдзельнікаў шмат станоўчых эмоцый.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *