Шчыра пра Шчару, ці Шуміць чарот

Паездка ў Баранавічы па знаёмай шашы. Калісьці (старэйшыя землякі памятаюць) дарога была вузенькай, у аздабленні старых таполяў, якія “сціскалі” яе да неверагоднасці. Хоць транспартны паток не вызначаўся цяперашняй насычанасцю, пра зручнасць руху гаварыць не даводзілася, пра бяспеку – з нацяжкай. Сёння траса шырокая і свабодная, і, здаецца, так было заўсёды.

У дысананс – пейзаж са Шчарай, які адкрываецца з дараўскага моста. Вузенькі раўчук, які зарос чаротам і іншай водалюбівай расліннасцю, не мае нічога агульнага з той шыкоўнай паўнаводнай прыгажуняй, якою была тут рака гадоў 30-40 назад. Не будзем засяроджвацца на зоне адпачынку, куды па-ранейшаму ўлетку накіроўваюцца не толькі мясцовыя жыхары, але баранавіцкія, ляхавіцкія аматары пазагараць на беразе. Размова пра тое, што ўяўляе сабою Шчара на гэтым участку. А ўяўляе яна сумную карціну, якая стваралася-“назапашвалася” дзесяцігоддзямі. Канешне, ачыстка каштуе дорага. Але, мусіць, без яе, паэтапнай, не абысціся, калі мы хочам, каб і нашчадкі маглі любавацца-карыстацца ракой, а не рукастваральным балотам. Цікава пачуць меркаванне прафесіяналаў-прыродаахоўнікаў.

Астраўкі трывогі з’явіліся і на Ведзьме. Ступаем на гарадскі мост і прывычна шукаем вачамі лебедзяў, якія сталі неад’емнай і пяшчотнай часткай тутэйшага пейзажу. Акрамя гордых птахаў у поле зроку трапляюць густыя зараснікі ў цэнтры воднай гладзі (калі глядзець у бок паралельна аўтастанцыі), якія, здаецца, адчуваюць сябе тут на пастаянным месцы жыхарства…

Чалавек і прырода, экалогія і свет – каго трэба пераконваць, што гэта тэма тэмаў, што мы часам умешваемся ў прыроду, калі гэтага не трэба рабіць, і не ўмешваемся, калі чуецца SOS ад яе, няхай і маўклівы, як чаротавыя зараснікі. Так, пару гадоў назад уздоўж берагоў рэчку чысцілі, пазней зарыблівалі з мэтай ачысткі (запусцілі тыя сарты рыбы, якія “з апетытам” паядаюць водную расліннасць). Магчыма, каб не гэта, карціна была б яшчэ больш сумнай. Але, на жаль, з сюжэта не выкінеш фрагменты, што сведчаць: трэба лячыць…

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА і Наталлі ПЕРАПЕЧКА.

Рака Ведзьма

2 thoughts on “Шчыра пра Шчару, ці Шуміць чарот

  • 24/11/2015 в 23:02
    Permalink

    Опять в десяточку попала газета. Действительно, Щара уже не та. И что особенно болит, что даревской дорогой пользуются не только местные жители, но и гости соседних регионов. Впечатление остаётся скомканное. Ведьминский пейзаж тоже не из лучших. Дошло до того, что на пешеходном переходе возле рынка частенько стоит непрятное «амбре».

  • 06/12/2015 в 22:49
    Permalink

    что скажут экологи… почему такое ???

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *