Дапамога з дакладным адрасам

Дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу на сённяшні дзень у раёне атрымліваюць 375 сем’яў. Агульная сума выплат склала 1166,9 мільёнаў рублёў.

Сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ўключае пяць яе відаў. Штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам) пры ўмове, што іх сярэднядушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэй найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва за два апошнія кварталы. Размер штомесячнай сацыяльнай дапамогі на кожнага члена сям’і складае станоўчую розніцу паміж БПМ і сярэднедушавым даходам сям’і. Такая дапамога прадастаўляецца з улікам мер, якія прымаюцца сям’ёй (грамадзянінам) па паляпшэнні свайго матэрыяльнага становішча на перыяд ад 1 да 6 месяцаў. Рашэнне аб перыядзе прадастаўлення дапамогі прымае раённая камісія.

Аднаразовая дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам), якія аказаліся па аб’ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, што парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 БПМ. Велічыня аднаразовай сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца па рашэнні камісіі ў памеры ад 1 да 10 БПМ у залежнасці ад цяжкай жыццёвай сітуацыі, у якой знаходзіцца сям’я (грамадзянін). Гэты від дапамогі прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам) адзін раз на працягу каляндарнага года.

Права на атрыманне сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў маюць, незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям’і (грамадзяніна), дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць 4 ступень страты здароўя, і інваліды І групы, якія па медыцынскіх паказчыках маюць патрэбу ў падгузніках.

Сацыяльная дапамога на аплату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям’і (грамадзяніна) дзецям ва ўзросце да 18 гадоў, якія не прызнаныя інвалідамі, а таксама інвалідам ІІІ групы.

Права на забеспячэнне прадуктамі харчавання для дзяцей першых двух гадоў жыцця маюць сем’і, сярэднедушавы даход якіх не перавышае БПМ. Сем’ям пры нараджэнні двойні і больш дзяцей такая дапамога прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу. Назначаецца гэты від дапамогі на кожныя 6 месяцаў да дасягнення дзіцяці ўзросту двух гадоў.

Дар’я ВАЙЦЕШЫК,

спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *