Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Не вярнуліся…

Жыхар Ліпска паведаміў у міліцыю пра знікненне стрыечнай сястры 1942 года нараджэння. Падчас пошукавых мерапрыемстваў цела ліпчанкі было знойдзена ў меліярацыйным канале каля аграгарадка. Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Як расказаў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Траяноўскі, пры аглядзе цялесныя пашкоджанні не выяўлены. Прычына смерці ўстанаўліваецца.

Незаконны промысел

25 лістапада супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў жыхара вёскі Шчэрбава 30 літраў самагоннай брагі. У адносінах яго складзены адміністрацыйны пратакол.

Чужы ласунак

У Навасёлках з двара дома зніклі яблыкі. Старшы ўчастковы інспектар ІСН РАУС Дзмітрый Дыдышка паведаміў рэдакцыі, што на садавіну паквапілася кампанія непаўналетніх. За 4 дні яны ўкралі каля 120 кілаграмаў яблык. Бацькі падлеткаў будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.

Атруціўся

Вечарам 22 лістапада ў ЦРБ на лячэнне паступіў жыхар аграгарадка Русінавічы 1973 года нараджэння з вострым атручваннем медпрэпаратамі і ў стане алкагольнага ап’янення.

РАУС праводзіць праверку.

Шкодная звычка

У перыяд з 20 па 25 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах 21 чалавека, 12 чалавек з іх – непрацуючыя.

Са зводкамі РАУС знаёмілася

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *