Дні дзюдо ў Ляхавічах

У канцы мінулага тыдня на працягу трох пахмурных лістападаўскіх дзён у Ляхавіцкай ДЮСШ было горача. У напружаных баталіях тут праходзіла адкрытае першынство ўстановы па дзюдо. Тытул аспрэчвалі хлопчыкі 2001-2002, 2004-2005 і 2006-2007 гадоў нараджэння і дзяўчынкі 2003-2005 гадоў нараджэння. Даабсталяваная пад стандарты ўсходняга віду адзінаборства гульнявая зала школы стала цэнтральнай арэнай спартыўнага свята. Спаборніцтвы сабралі лепшых у сваім узросце барцоў з Брэста, Баранавіч, Кобрына, Івацэвіч, Камянца, Давід-Гарадка, Смаргоні, Клецка, Ляхавіч. Міжнародную “вагу” турніру надаваў удзел у ім дзюдаістаў падмаскоўнай Балашыхі. Каля трохсот юных атлетаў прайшлі выпрабаванне на ляхавіцкім татамі.

Прыемна, што ва ўмовах такой жорсткай канкурэнцыі зусім нядрэнна выглядалі нашы спартсмены. Выхаванцы аддзялення дзюдо ДЮСШ раёна 19 разоў падымаліся на п’едэстал гонару. Лепшымі на турніры сталі Аліна Байрашэўская, Кацярына Ракуць і Мікіта Ізафатаў. Другую прыступку п’едэстала гонару пакарылі Дар’я Юшкевіч, Ульяна Шчарбакова, Павел Вільчэцкі, Віталій Лукашэвіч, Максім Маруцік, Артур Кукета. Турнірныя ўзнагароды бронзавай вартасці заваявалі Ганна Зуй, Мацвей Анікей, Мілана Яраш, Раман Бацкалевіч, Іван Навумовіч, Мікіта Цімашок, Максім Рахманец, Мікалай Жытко, Максім Праневіч, Ягор Юруць.

Варта адзначыць вялікую заслугу трэнераў-выкладчыкаў Віктара Богуша і Рашыда Байрашэўскага ў спартыўных перамогах выхаванцаў.

Валянціна РУСАКЕВІЧ,

дырэктар Ляхавіцкай ДЮСШ.

Фота з сайта аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

One thought on “Дні дзюдо ў Ляхавічах

  • 28/11/2015 в 12:49
    Permalink

    Прямо спортивная столица. Столько проводится соревнований и не только районного уровня! Приятно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *