Нестандартна пра стандарты

У мінулую пятніцу адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім разгледжаны шэраг планавых пытанняў. Па першым з іх, якое датычыла ходу ўкаранення сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў Ляхавіцкім раёне, дакладваў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Дзяжурны. Прааналізаваны станоўчыя моманты, а таксама названы адрасы нявыкарыстанага патэнцыялу за прайшоўшы час ва ўкараненні сацыяльных стандартаў. Вызначана канкрэтная праграма дзеянняў па поўнай рэалізацыі гэтай задачы. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бурдук вёў прадметную размову з кіраўнікамі працоўных калектываў, якія не задзейнічалі ўсе магчымыя сродкі для дасягнення пастаўленай мэты. Выкананне прынятага на пасяджэнні райвыканкама рашэння павінна забяспечыць паспяховае выкананне заданняў па ўкараненні сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва.
Сярод пытанняў парадку дня пасяджэння былі і вынікі выканання мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 г.г. і задачах на 2011 год, справаздачу па якіх зрабіў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Варажун.
Аб выніках работы Ляхавіцкага раённага звяна Брэсцкай абласной падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у 2010 годзе і задачах на 2011 год дакладваў начальнік РАНС Валерый Равінскі.
Справаздачу па выкананні патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” органамі мясцовага кіравання і суб’ектамі прафілактыкі зрабіў начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў.
Было таксама разгледжана пытанне аб рабоце камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у 2010 годзе. Дакладваў намеснік старшыні гэтай камісіі Юрый Несцяровіч.
Па ўсіх пытаннях парадку дня райвыканкам прыняў рашэнні, якія стануць праграмнымі для адказных службаў, працоўных калектываў і кіраўнікоў.
У пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта прынялі ўдзел і праінфармавалі прысутных па пытаннях, якія датычаць прафілактычных мерапрыемстваў Камітэта дзяржаўнага кантролю, старшыня Баранавіцкага міжраённага КДК Мікалай Швай і начальнік міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці Уладзімір Семянюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *