Дом для вяскоўца

Наяўнасць добраўпарадкаванага жылля па-ранейшаму застаецца адной з асноўных умоў замацавання ў вёсцы работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Яго будуюць з выкарыстаннем дзяржаўнага крэдытавання, гаспадаркі ўкладваюць і ўласныя сродкі, узводзяць дамы гаспадарчым спосабам. І вяскоўцы, у тым ліку маладыя спецыялісты, спраўляюць наваселлі. Сёлета, напрыклад, атрымалі жыллё 7 сем’яў у СВК “Жарабковічы” і 4 – у СВК “Ляхавіцкі”.
Як паведамілі ў райсельгасхарчы, у гаспадарках раёна ў наяўнасці дастаткова багаты жыллёвы фонд. Праўда, каб яго задзейнічаць, таксама патрэбна ўкласці сродкі. Напрыклад, у СВК “Тальмінавічы” магчыма рэканструкцыя 9-ці дамоў і 3-х кватэр, у Жарабковічах – 3-х дамоў і 6-ці кватэр, у СВК “Шлях новы” адпаведна – 3-х і 18-ці, у райаграсэрвісе можна аднавіць 3 дамы і 19 кватэр, дом і кватэра пустуюць у ДП “Нача”. Каб зрабіць іх прыгоднымі для пражывання, сельгаспрадпрыемствам патрэбна затраціць у агульнай суме каля 20 мільярдаў рублёў. А вось з фінансамі праблема. Хаця сёлета “Ляхавіцкі” пабудаваў гаспадарчым спосабам 2 новыя катэджы, яшчэ 2 будуюцца, а “Жарабковічы” рэкан-струявалі за свой кошт 4 дамы, купленыя ў вяскоўцаў. Плануюць наваселлі ў  “Начы”,   “Шляху новым” і іншых сельгаспрадпрыемствах.
Аліна ЛАПІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Дом для вяскоўца

  • 30/11/2015 в 11:49
    Permalink

    Как в деревнях ждут таких новоселий! Главное, чтобы жильё было качественным и в срок возводилось. Тогда можно и демографическую ситуацию исправлять.

  • 06/12/2015 в 22:42
    Permalink

    а сколько по деревням домов «брошенных» которые еще можно реконструировать !?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *