З зімою! /фота/

Напрыканцы лістапада раніцою мы прачнуліся ў казцы: за акном – сціплая, але выразная зіма! Як жа доўга не было снегу, і няхай ён пратрымаўся дзень-другі, але пасвятлела на душы ад некранутай белізны, ад дрэў у карункавым убранні, ад геаметрычнай дакладнасці пейзажа. Малышня нават паспела зляпіць першага снегавіка, а больш старэйшыя жыццярадасныя гарэзы паспыталі трапнасць пры гульні ў снежкі.

Першы месяц зімы дэбютаваў. Каля чатырох тыдняў засталося да Новага года. А як шмат трэба паспець: закончыць усё, што планавалі на 2015-ы, разлічыцца з даўгамі, калі такія ёсць, абавязкова паўдзельнічаць у акцыях дабрачыннасці – яны традыцыйныя напярэдадні Калядаў, падзяліцца цяплом свайго сэрца з тымі, каму ў жыцці адзінока.  Адным словам – жывём!

…Зіма прыйшла – зіме дарогу!

Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *