Спартыўная і зручная

Нарэшце, уздыхнулі з палёгкай жыхары вуліц Ручайная, Спартыўная і завулка Дружны ў райцэнтры: пасля уладкавання пясчана-гравійнай праезнай часткі і пешаходных дарожак з пліткі жыць тут стала значна зручней.

Работы па добраўпарадкаванні гэтага квартала індывідуальнай жылой забудовы распачаліся яшчэ напрыканцы лета. Сёння два пускавыя комплексы ўжо здадзены ў эксплуатацыю. Апошні этап – добраўпарадкаванне вуліц Радужная і Дружная, на якім зараз працуюць ляхавіцкія і ганцавіцкія дарожнікі.

Як паведамілі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, добраўпарадкаванне квартала вядзецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Згодна праектна-каштарыснай дакументацыі, на гэтыя мэты запланавана патраціць каля 8 мільярдаў рублёў.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *