Гарадскія падрабязнасці

Чысцім. Мяцём. Добраўпарадкуем. А чарговая прагулка па райцэнтры выяўляе новыя адрасы безгаспадарчасці і беспарадку. На здымку ўверсе – куточак вуліцы Мінскай насупраць дома № 3. Такі шыкоўны ўчастак у цэнтры горада займаюць некалькі ну вельмі не прывабных гаражоў. Раней вялася гаворка пра будаўніцтва на гэтым месцы дома – побач усе камунікацыі, ці пра наданне ўчастку эстэтычнага выгляду – зрабіць газон, клумбы, устанавіць лавачкі… Але карціна ранейшая і далёкая ад прывабнай.
Абурэнне выклікае і выгляд агароджы на завулку Першамайскім (здымак знізу). Каму ж гэта трэба было ўчыніць такое разбурэнне?… Дзікунства – інакш не назавеш.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Гарадскія падрабязнасці

  • 06/12/2015 в 22:44
    Permalink

    (здымак знізу) — тротуара то нет !

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *