Вас чакаюць у РАУС

Да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў прад’яўляюцца вельмі сур’ёзныя патрабаванні: тыя, хто будзе ахоўваць правапарадак і спакой сваіх землякоў, павінны быць адказнымі, сумленнымі, дысцыплінаванымі. І вельмі важна, каб на службу яны прыходзілі свядома, па прызванні.

Значная прафарыентацыйная работа праводзіцца з выпускнікамі школ. Сёння ў ВНУ сістэмы МУС навучаецца па накіраванні райаддзела 9 будучых спецыялістаў, многія з іх – выпускнікі прававога класа Крывошынскай СШ. У лютым наступнага года чакаем на вытворчую практыку трох студэнтаў з Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС. Зусім хутка яны таксама стануць нашымі супрацоўнікамі.

Зараз райаддзел унутраных спраў праводзіць конкурс на замяшчэнне вакантных пасад оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку і ўчастковага інспектара міліцыі: шукаем прадстаўнікоў моцнай паловы з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай юрыдычнай адукацыяй, хаця, напрыклад, патэнцыяльны ўчастковы можа мець вышэйшую адукацыю і па іншай спецыяльнасці. Агульныя патрабаванні – узрост да 30 гадоў, добрае здароўе і выдатная фізічная падрыхтоўка, адсутнасць у біяграфіі фактаў прыцягнення да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, пажадана – служба ва Узброеных Сілах краіны.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у групе кадраў РАУС па тэлефонах 2-16-10 ці 2-04-99.

Сяргей ПАЖОГА,

намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *