Петарда без дазволу

Новы год не бывае без ёлкі і мандарынаў, а апошнім часам і без петард, хлапушак, бенгальскіх агнёў і іншых яркіх, але вогненебяспечных атрыбутаў гэтага свята. Няўмелае і няправільнае выкарыстанне піратэхнічных вырабаў, парушэнне правіл пажарнай бяспекі прыводзяць да пажараў, тэрмічных апёкаў, траўмаў.

На рынку, на жаль, шмат фальсіфікаванай прадукцыі. Нагадаю, што набываць піратэхніку неабходна ў спецыялізаваных магазінах, пры пакупцы абавязкова азнаёміцца з інструкцыяй, якая павінна быць для кожнага вырабу, як і сертыфікат адпаведнасці з указаннем класа небяспекі. Важна пераканацца, што не сышоў тэрмін прыгоднасці тавару. Абавязковая праверка цэласнасці ўпакоўкі і самога вырабу. Нават, калі гэта звычайная хлапушка, трэба ведаць, як ёю карыстацца. На любым вырабе павінны быць наступныя даныя: умовы прымянення, спосабы бяспечнай падрыхтоўкі і запуску, правілы захоўвання, тэрмін прыгоднасці, рэквізіты вытворцы і г.д. на рускай мове. Прадавец такой прадукцыі па першым патрабаванні абавязаны прад’явіць арыгінал сертыфіката пажарнай бяспекі ці завераную копію.

Забараняецца прымяненне піратэхнікі ўнутры пабудоў, на адкрытых тэрыторыях у момант скаплення людзей, бліжэй, чым у 50-ці метрах ад высокіх дрэў, ліній электраперадач, пры неспрыяльных умовах надвор’я. Па тэхніцы бяспекі нават пры выкарыстанні звычайных петард радыус небяспечнай зоны складае 5 метраў.

Пры правядзенні масавых мерапрыемстваў вельмі важна захоўваць і правілы пажарнай бяспекі ў памяшканнях, дзе ўстанаўліваюцца ёлкі (павінны быць не менш двух эвакуацыйных выхадаў, не дапускаецца выкарыстанне ўпрыгожванняў, якія лёгка ўзгараюцца, ёлка ўстанаўліваецца на трывалай аснове і не павінна замінаць праходу. Ну і абавязковыя ўмовы бяспекі – вогнетушыцелі, тэлефонная сувязь і адказныя за ўсё гэта асобы.

Таццяна КАЛГУШКІНА,

інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *