Камітэт дзяржкантролю спагнаў штрафаў на 83 млн. рублёў

Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледзела вынікі праверкі захавання заканадаўства суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, якія аказваюць паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, гандлю запаснымі часткамі. Выснова, да якой прыйшла калегія, несуцяшальная: кантрольнымі органамі не ажыццяўляецца належны кантроль за суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, якія аказваюць даныя паслугі.

Падчас праверак былі выяўлены шматлікія факты аказання паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў без наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці, афармлення заказ-нарадаў, выдачы квітанцый і гарантыйных абавязацельстваў. Акрамя таго, устаноўлены факты рэалізацыі запасных частак суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці без наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці, дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў.
Па выніках праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў з суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці спагнана 5,5 млн. руб. адміністрацыйных штрафаў, да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на суму 83,6 млн. руб. прыцягнуты 22 чалавекі, звернута ў даход дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 285,3 млн. руб., узбуджана 2 крымінальныя справы.

Жыхары Брэстчыны!

Калі ў вас ёсць прэтэнзіі да суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія аказваюць насельніцтву паслугі па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў і ажыццяўляюць гандаль запаснымі часткамі да аўтамабіляў, звяртайцеся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці па адрасах:

  • паштовы – Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, 224005, г. Брэст, вул. Міцкевіча, 3,
  • электронны – kgkbrest0@tut.by
  • і званіце па тэлефонах 8-0162-23-28-30, 8-0162-23-45-10, 8-0162-23-16-90.

КДК Брэсцкай вобласці

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *