Традыцыя са смакам перамогі /фота/. СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» сабраў чарговы ўраджай дыпломаў

Дыплом лаўрэата “Народнай маркі” – заслуга ўсяго калектыву, перакананы дырэктар СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” Вячаслаў Жукоўскі, начальнік вытворчай лабараторыі Алена Саладуха, старшы майстар Тамара Плескацэвіч, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Галіна Шастак, тэхнолаг Таццяна Пранчак.

Галоўная адметнасць “Народнай маркі”, што праводзіцца пад патранажам Міністэрства гандлю, – вызначэнне пераможцаў адкрытым галасаваннем спажыўцоў праз СМІ. Жыхары вялікіх гарадоў і маленькіх вёсак выбіралі лепшыя харчовыя і прамысловыя тавары, якім яны аддадуць перавагу ў наступным годзе. І нічога дзіўнага ў тым, што прадукцыя “Ляхавічок” не згубілася сярод іншай, прадстаўленай вядомымі малочнымі брэндамі, пра якія спажыўцы штодзень чуюць з тэлевізійнай рэкламы. Высокая якасць, выдатны смак, натуральнасць традыцыйных малочных прадуктаў дазволілі “Ляхавічку” стаць сапраўды народнай маркай.

Добрая традыцыя для прадпрыемства – перамогі ў конкурсе “Лепшая прадукцыя года”. Сёлета “дыпламаваны” асартымент прадукцыі завода павялічыўся яшчэ на 3 віды: лепшымі ў сваіх намінацыях прызнаны масла сметанковае сялянскае тлустасцю 72,5 працэнта, 4-працэнтны тварожны крэм і тварожны дэсерт “Лакамка” ў асартыменце. І цалкам заслужаны дадатак – чарговы гран-пры за стабільную якасць.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Як знайсці шлях да сэрца пакупніка, добра ведаюць спецыяліст па маркетынгу Жанна Громак, аператары ЭВМ Ірына Міснік і Алеся Шчука, спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці Аксана Баўтрукевіч.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *