Увага ўсім!

У бліжэйшыя дні ў Ляхавіцкім раёне пройдзе тэхнічная праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння.

З 14 па 16 снежня будуць пачаргова кароткачасова запускацца электрасірэны. На тэрыторыі раёна 19 электрасірэн, з іх 4 у Ляхавічах і 15 у сельскай мясцовасці.

Нагадаем, што электрасірэны ўключаюцца з мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва перад перадачай моўнай інфармацыі. Гэта папераджальны сігнал ”УВАГА ЎСІМ!”. Пачуўшы яго, кожны грамадзянін абавязаны ўключыць радыёпрыёмнік УКВ-FМ трансляцыі або тэлевізар па месцы жыхарства або работы і праслухаць інфармацыю.

У межах тэхнічнай праверкі будзе ажыццёўлены кантроль за якасцю праходжання перахопу па сетцы УКВ-FМ вяшчання (10.35 14 снежня).

Дзмітрый НОВІК,

старшы інжынер РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *