Склікаецца сесія райсавета

10 сакавіка 2011 года ў 10.00 у будынку ГДК адбудзецца сёмая сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVІ склікання.
На разгляд выносяцца наступныя пытанні:
1. Справаздача старшыні раённага Савета дэпутатаў аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі, сваёй дзейнасці і дзейнасці прэзідыума Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў у 2010 годзе.
2. Аб рабоце раённага выканаўчага камітэта і яго структурных падраздзяленняў, сельскіх выканаўчых камітэтаў са зваротамі грамадзян.
3. Аб ходзе выканання Праграмы па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі насельніцтва раёна, зацверджанай рашэннем Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2007 г. № 38.
4. Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у рашэнне Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 26 лютага 2010 г. № 150.
5. Аб назвах вуліц у г. Ляхавічы.
6. Аб пераўтварэнні вёскі Востраў Ляхавіцкага раёна ў аграгарадок.
7. Аб унясенні змяненняў у рашэнне Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 20 студзеня 2011 г. № 52.
8. Аб скасаванні дагавора арэнды рыбалоўных угоддзяў.
9. Аб конкурснай камісіі па арганізацыі і правядзенні конкурсу на права заключэння дагавора арэнды рыбалоўных угоддзяў.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сесіі — у 9.00-9.45 у будынку ГДК.
Пасяджэнне пастаянных камісій — у 9.15-9.50 у будынку ГДК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *