Не азмрочыць свята

Новы год – адно з самых любімых святаў для дзяцей і дарослых. Але нават у час святочнага вяселля не забывайцеся пра бяспеку. Аказацца ў бальніцы з-за петарды нікому не хочацца.
Каб пазбегнуць пажараў і няшчасных выпадкаў, выратавальнікі з 7 па 30 снежня арганізавалі акцыю “Бяспечны Новы год!”.
Першы этап – з 7 па 12 снежня, ахоплівае санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, прафілакторыі, дамы адпачынку, пансіянаты. Падчас другога этапу (з 14 па 20 снежня) выратавальнікі нагадаюць правілы бяспекі ў школах, інтэрнатах, установах пазашкольнай работы, дамах сямейнага тыпу. З 21 па 24 снежня (трэці этап) работнікі МНС раскажуць пра бяспечнае выкарыстанне феерверкаў у месцах продажу піратэхнічных вырабаў. Завяршальны этап – 29-30 снежня – будзе праходзіць у месцах масавага знаходжання людзей: на вакзалах, рынках. Падчас акцыі запланаваны конкурсы, забаўляльныя праграмы, лекцыі, бяспройгрышныя латарэі, дэманстрацыя фільмаў і ролікаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці і інш.
У мерапрыемствах прымуць удзел не толькі супрацоўнікі МНС, але і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і клубаў юных выратавальнікаў, а таксама студэнты і работнікі іншых зацікаўленых арганізацый, устаноў культуры і адукацыі.
Таццяна КАЛГУШКІНА,
інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *