Без пяці гадоў стагоддзе. Адна з міліцэйскіх службаў – пашпартная – адзначыла 95-годдзе, а ў Ляхавіцкім РАУС яна была створана 75 гадоў назад

Маёр міліцыі Віктар Чарняк.

Задачы службы адказныя і шматбаковыя: выдача пашпартоў, рэгістрацыя і зняцце з рэгістрацыйнага ўліку грамадзян нашай краіны, рэгістрацыя іншаземцаў і асоб без грамадзянства, афармленне віз, запрашэнняў і г. д.

А калісьці ўсё пачыналася з добра вядомых пашпартных сталоў. У Ляхавіцкім райаддзеле міліцыі на чале гэтых падраздзяленняў у розны час стаялі Парфірый Зямноў, Аляксей Паляшчук, Вера Пятрова, якія ўзорна неслі службу і заслужылі павагу землякоў і калег. Вера Адамаўна Пятрова, напрыклад, у пашпартным стале адпрацавала 36 гадоў, большую палову начальнікам. Маёр міліцыі ў адстаўцы Вера Пятрова да канца свайго жыцця ганарылася прыналежнасцю да службы. Яна стала настаўніцай для пашпартыс-так Наталлі Казакевіч і Кацярыны Мацюх. Наталля Аляксандраўна працуе ў сістэме МУС і да сёння.

Амаль 15 гадоў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі ўзначальвала Святлана Карнілава. Свой уклад у развіццё службы ўнеслі былыя інспектары аддзялення Сцяпан Цітко і Валянцін Якубец. Патрабавальнасцю да сябе і ўважлівасцю да наведвальнікаў вызначалася Алена Бурава. Па сутнасці, выпадковых людзей у гэтым важным падраздзяленні міліцыі ніколі не было ды і быць не можа: вельмі важную і дакладную справу яны выконваюць.

Інспектар Юрый Дзямід, старшая пашпартыстка Алена Іанакідзі, вядучы спецыяліст Таццяна Капцэвіч, нягледзячы на вялікую нагрузку, стараюцца стварыць зручныя ўмовы для ўсіх, хто звяртаецца ў службу.

Адзначу, што колькасць суграмадзян, якія выязджаюць за мяжу, і іншаземных грамадзян, што наведваюць Беларусь, значна павялічылася: наша краіна падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з многімі краінамі свету. Адпаведна ўзрастае адказнасць і нагрузка ў супрацоўнікаў аддзялення па грамадзянстве і міграцыі. І гэта толькі адзін з аспектаў нашай службы, назва якой ужо гаворыць пра місію.

Віктар ЧАРНЯК, начальнік АГіМ.

Юрый Дзямід, Алена Іанакідзі, Таццяна Капцэвіч свае абавязкі выконваюць па-міліцэйску дакладна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *