Слова ў спорце

Сваё слова ў спорце, гучнае і выразнае, сказалі ў свой час выкладчыкі-трэнеры-арганізатары фізкультурнага руху Юрый Кіслы і Андрэй Куркач, а настаўнік фізікі Іван Купрык да сёння займаецца шахматамі і заўсёды гатовы аказаць падтрымку пачынаючым інтэлектуалам. У колькіх выхаванцах запалілі яны агеньчык любві да здаровага ладу жыцця, паклікалі на бегавыя дарожкі і ў спартыўныя залы. У выніку з’яўляліся і рэкорды, і арыенціры на яшчэ больш высокія вынікі. Трэба вельмі любіць сваю справу, каб зацікавіць ёю, зрабіць апантанымі прыхільнікамі многіх і многіх вучняў. У Юрыя Захаравіча, Івана Фаміча, Андрэя Барысавіча (на здымку) гэта заўсёды атрымлівалася і атрымліваецца выдатна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *