Вясна ідзе “ў штыкі”

Хоць і не ва ўсю пакуль моц, але пра свой прыход вясна ўжо прагаманіла. І вясёлым шчэбетам шпакоў, якія вярнуліся, і акты-візацыяй перадпасяўных “працэсаў” у сельскай гаспадарцы.
Відавочна, што сельскагаспадарчы 2011 год абяцае быць вельмі напружаным. Перад раёнам стаяць задачы па нарошчванні аб’ёмаў аграпрадукцыі.
Зерня, да прыкладу, мяркуецца сабраць у колькасці 80,3 тысячы тон, што значна перавышае аналагічную мінулагоднюю лічбу. Пасяўныя плошчы зерневых культур у гаспадарках раёна ў сувязі з гэтым будуць павялічаны, у тым ліку ў разы – пасевы кукурузы на зерне.
Рапс — культура азімая і, магчыма, не зусім лагічна звяртацца да гэтага пытання напярэдадні яравой кампаніі. Тым не менш: за кошт нязначнага – на 7,1 працэнта да ўзроўню 2010 года – павелічэння пасяўных плошчаў і амаль двухразовага – з 13,6 леташніх цэнтнера з гектара да 24,6 сёлетніх – павышэння ўраджайнасці мяркуецца сабраць 7,9 тысячы тон масланасення рапсу. Гэта ў 2,6 раза больш, чым было сабрана ў мінулым годзе.
Амбіцыёзныя задачы давядзецца вырашаць таксама на льняных палях, палетках цукровых буракоў, бульбы. Рэалізацыйная рэнтабельнасць апошняга ўраджаю клубняплодаў, напрыклад, дасягае часам 140–150 працэнтаў. Чым не поле цудаў – бульбяное поле і чаму б не скарыстацца сітуацыяй?
Сітуацыя з грэчкай, магчыма, яшчэ больш паказальная. Стаіць задача з новым ураджаем максімальна мінімізаваць імпартазалежнасць краіны ў гэтым прадукце. У тым ліку і на Ляхавіччыне пасяўныя плошчы грэчкі мяркуецца сёлета павялічыць.
Але не столькі шляхам павелічэння пасяўных плошчаў, колькі за кошт павышэння прадукцыйнасці, эфектыўнасці выкарыстання кожнага пасеянага гектара. Што, канешне, у вельмі значнай ступені залежыць ад паўнаты запраўкі яго арганікай і комплексам мінеральных удабрэнняў.
Пад яравую сяўбу-2011 сельгаспрадпрыемствы раёна назапасілі, па стану на сярэдзіну сакавіка, амаль 360 тысяч тон угнаенняў, што заметна больш разлікова неабходнага. З некаторым апярэджаннем планавага графіка вядзецца таксама і дастаўка арганікі на палі. Вывезена больш як 330 тысяч тон, з якіх вельмі значная частка ўжо непасрэдна ўнесена.
Аптымізм агульнараённай карціны, увогуле, адпавядае і ходу спраў у асобных гаспадарках раёна: невялікі недабор да планавых паказчыкаў застаецца пакуль яшчэ ў 1–2 гаспадарак.
З мінеральнымі ўдабрэннямі аптымізму менш: па-трэбнасць АПК раёна ў тонах дзеючага рэчыва азоту-фосфару-калію вызначаецца лічбай 8800. Рэальны запас на сярэдзіну бягу-чага месяца раўняўся прыкладна 65 працэнтам ад названай колькасці. Працэнт забяспечанасці ўдабрэннямі абсалютнай большасці сельгаспрадпрыемстваў раёна некалькі, а то і дастаткова перавышае сярэднераённы, які “цягне” ўніз ЗТАА “БелДан”, у прыватнасці, дзе пакуль не завезлі яшчэ і тоны мінудабрэнняў.
Што да кожнага з асобных – азот, фосфар, калій – відаў удабрэнняў, то іменна з апошнім кампанентам павышэння ўрадлівасці глебы сітуацыя найбольш выйгрышная. Забяспечанасць раённых аграрыяў каліем раўняецца 113 працэнтам ад патрэбнасці. У той час як азоту і фосфару няма і 60 працэнтаў.
Пытанне стаіць такім чынам, каб кожны раённы гектар ворыва атрымаў у гэтым годзе не менш як 250 кілаграмаў дзеючага рэчыва NPK.
На якой стадыі гатоўнасці да выхаду ў поле знаходзіцца трактарны і парк сельскагаспадарчых машын? Трактарны караван раёна налічвае 367 машын па стану на пачатак сакавіка. У тым ліку і 28 поўнасцю гатовых да работы энерганасычаных. Працэнт жа гатоўнасці трактароў не гэтай катэгорыі раўняўся на той час прыкладна 92. Зараз, канешне, ён пэўным чынам вырас, аднак, і без таго ішоў з апярэджаннем планавага графіка вываду тэхнікі на лінейку гатоўнасці.
За трактарамі, і ў прамым і пераносным сэнсе, ідуць камбінаваныя пасяўныя агрэгаты. Іменна яны апошнія гады цягнуць на сабе асноўны груз пасяўных работ: больш эканамічна, хутка, якасна. У раёне такіх агрэгатаў 33, і толькі адзін з іх, на пачатак сакавіка, чакаў дарэабілітацыі. Астатнія – тэхнічна спраўныя і гатовы ўключыцца ў пасяўны працэс хоць сёння.
Звернем увагу на машыны па ўнясенні арганікі – з 69 наяўных у спраўным стане знаходзяцца 64, і цвёрдых мінеральных удабрэнняў – з 54, якія ўвогуле маюцца ў гаспадарках раёна, 50 гатовы поўнас-цю.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *