Ёсць вакансіі, няма жадаючых

Яшчэ зусім нядаўна спецыялісту з вышэйшай адукацыяй было няпроста падабраць вакансію ў базе даных службы занятасці. Сёння ж дыпламаваных кадраў не хапае ў многіх сельгаспрадпрыемствах, арганізацыях.
Як расказала загадчыца сектара ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Пабягайла, па-ранейшаму вельмі запатрабаваны і рабочыя вакансіі:  доўга не пустуюць працоўныя месцы прыбіральшчыцы, грузчыка, вартаўніка, дворніка.  Некалькім беспрацоўным было прапанавана за кошт  службы занятасці перавучыцца, атрымаць кваліфікацыю, што дазволіць паспяхова канкурыраваць на рынку працы. Падрыхтавалі двух вадзіцеляў, візажыста-майстра па манікюры, аператара газіфікаванай кацельні. Адзін чалавек адкрыў сваю справу. На ўліку ў службе занятасці насельніцтва сёння стаіць 99 чалавек. Дарэчы, усе яны павіны і самі  шукаць магчымасці працаўладкавацца. Але зацікаўлены ў гэтым не ўсе: многія звольнены з работы за прагулы, іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны. Іменна па гэтай прычыне толькі 33 чалавекі атрымліваюць дапамогу па беспрацоўі.
Як зазначае Ірына Пабягайла, у спісе гарачых вакансій – інжынеры, майстры, даяркі, трактарысты-машыністы. Ёсць пасады эканаміста, праграміста, прадаўцоў і медыцынскіх работнікаў.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *