Стыпендыят з Ляхавіч

Падтрымка маладых талентаў з’яўляецца адной з прыярытэтных задач Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пацвярджэнне таму – і падзея, што адбылася 16 снежня ў Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, дзе сабраліся яшчэ не алімпійцы, аднак вельмі рэальныя на гэта званне прэтэндэнты.Тут прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння імянных стыпендый Прэзідэнцкага спартклуба маладым спартсменам і трэнерам. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка, першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шамко.

Імяннымі стыпендыятамі сталі 28 трэнераў і 176 атлетаў – прадстаўнікі самых розных відаў спорту. У тым ліку 10 дзюдаістаў, сярод якіх і ляхавічанін Уладзіслаў Цярпіцкі. Зараз студэнт БНТУ удасканальвае сваё майстэрства пад патранатам вядомага і заслужанага спецыяліста Сямёна Гуманава. Першыя ж крокі на татамі Уладзіслаў зрабіў у сценах Ляхавіцкай ДЮСШ. Першым трэнерам імяннога стыпендыята, яго пастаянным дарадцам з’яўляецца Віктар Богуш.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Наталлі ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *