Калядная саната – запеў навагоддзя. У Ляхавічах урачыста адкрылі галоўную ёлку раёна /фота/

Снягуркі на матацыклах, Дзед Мароз з унучкай на белым лімузіне – далёка не ўсе сюрпрызы, якія чакалі  дзяцей і дарослых вечарам у мінулую сераду на плошчы Леніна ў райцэнтры. Сёлетняе ўрачыстае адкрыццё галоўнай ёлкі раёна “Калядная саната” атрымалася сапраўды цікавым і арыгінальным.

Жадаючых не проста ўбачыць сапраўднае пераднавагодняе відовішча з карагодамі, песнямі, гульнямі, але і паўдзельнічаць у такім вясёлым мерапрыемстве было шмат. А паглядзець было і на што, і на каго. Пад музыку на матацыклах пранесліся Снягуркі, далей святочную калону прадоўжыў лімузін. А за ім – дэлегацыя навагодніх персанажаў у суправаджэнні духавога   аркестра. Як жа радаваліся дзеці! Дзе яшчэ адразу сустрэнеш ажно 32 Дзеды Марозы са Снягуркамі, менавіта столькі сёлета завіталі на “Калядную санату”.

Нават дарослыя паверылі ў цуд, калі пасля магічнага заклінання зазіхацела рознакаляровымі агнямі прыгажуня-ёлка. І не важна, што няма аднаго з галоўных атрыбутаў навагоддзя – снегу.

Шчыра вітаў землякоў з надыходзячымі святамі Нараджэння Хрыстова і Новым годам старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч. Увогуле, у гэты святочны вечар віншаванні і пажаданні моцнага здароўя і спраўджвання запаветных мар гучалі вельмі часта.

А народ весяліўся. З задавальненнем землякі ўдзельнічалі ў конкурсах, віктарынах, танцавалі пад песні ў выкананні самадзейных артыстаў, самыя смелыя і актыўныя хлопчыкі і дзяўчынкі нават паспелі расказаць вершы Дзядам Марозам.  “Калядная саната” дала паспяховы старт навагоднім ранішнікам, маскарадам і карнавалам.

Галіна  КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


3 thoughts on “Калядная саната – запеў навагоддзя. У Ляхавічах урачыста адкрылі галоўную ёлку раёна /фота/

  • 25/12/2015 в 10:58
    Permalink

    Огромное Спасибо за репортаж!
    Красиво!
    Как будто сами там побывали!

  • 25/12/2015 в 20:28
    Permalink

    Горжусь своей Родиной! Ляховичи — мой город детства! Давно живу в России, но очень часто захожу на ваш сайт. Ностальгия…

  • 25/12/2015 в 21:30
    Permalink

    Спасибо за комментарий. Редакция газеты рада каждому посетителю сайта, а землякам вдвойне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *