Законная зброя

У мэтах недапушчэння правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі, праверкі ўмоў захоўвання агнястрэльнай і іншай зброі па месцы жыхарства яе ўладальнікаў, добраахвотнай здачы грамадзянамі зброі і боепрыпасаў у перыяд з 9 па 13 сакавіка на тэрыторыі краіны праводзіўся асноўны этап комплексу спецыяльных прафілактычных мерапрыемстваў “Арсенал”.
Асоба, якая добраахвотна здасць зброю і боепрыпасы, вызваляецца ад адказнасці за яе незаконнае захоўванне. Штогод у раёне каля 15 адзінак агнястрэльнай зброі грамадзяне добраахвотна здаюць у міліцыю.
Нагадаю, што артыкул 300 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць і за неналежнае захоўванне агнястрэльнай зброі законным уладальнікам, калі гэта стварыла ўмовы для выкарыстання данай зброі іншай асобай, наступствамі чаго стала смерць чалавека па неасцярожнасці ці меў месца факт прычынення яму цяжкага цялеснага пашкоджання. Дарэчы, самы надзейны спосаб захавання зброі – калі яна ўтрымліваецца ў памяшканні, што знаходзіцца пад аховай.
У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона “Аб зброі”, паляўнічай зброяй могуць валодаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць дзяржаўнае пасведчанне на права палявання. Уладальнікі паляўнічых ружжаў павінны памятаць, што ў адпаведнасці з артыкулам 27 Закона, калі на працягу года грамадзянін, які мае зброю, дапускае 2 звязаныя з яе абаротам парушэнні (несвоечасова перарэгіструе, парушае парадак захоўвання, перавозкі, выкарыстання, пастаноўкі на ўлік і іншае), то дадзены яму дазвол на захоўванне зброі будзе ануляваны на тэрмін да 5 гадоў, а зброя адабрана. Аматары палявання павінны абсалютна дакладна выконваць усе патрабаванні па захоўванні зброі і памятаць, што за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне ім трэба звярнуцца з пісьмовай заявай у РАУС з нагоды працягу.
Пра факты незаконнага выкарыстання зброі любы грамадзянін можа паведаміць па тэлефонах 2-45-02, (МТС) 331-84-29 ці па нумары 102.
Аляксандр ЖЫВІЦКІ, старшы інспектар па дазвольнай рабоце РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *