Запрашэнне ў казку. Народная эстрадная студыя “Экспрэс” спявала на дабрачынным канцэрце /фота/

Не кожны артыст можа пахваліцца, што сабраў поўную залу гледачоў. У народнай эстраднай студыі “Экспрэс” – атрымалася. У мінулую суботу на дабрачынным канцэрце “Песні маёй Беларусі” ў ГДК быў аншлаг: 7 мільёнаў рублёў, сабраныя за продаж білетаў, пералічаны на рахунак цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Але спявалі не толькі самадзейныя артысты з “Экспрэса”. Шчыра, цёпла і добразычліва сустракалі гледачы юных выканаўцаў – выхаванак ЦКРНіР Крысціну Ракашэвіч і Ангеліну Галіцкую.

У фае працавала выстава работ дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі “Зімовая фантазія”. Творчыя і таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі тонка адчуваюць наваколле і ўвасабляюць яго ў сваіх работах.

Дабрачынны марафон “Нашы дзеці” працягваецца па ўсёй краіне. У нашым раёне таксама.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *