Трагедыя на сакавіцкім лёдзе

У Каранеўшчыне ўтапіўся трохгадовы хлопчык. Не вытрымаў тонкі веснавы лёд…
Усе вадаёмы ў гэты час уяўляюць небяспеку. Бяда можа здарыцца і з дзіцем, і з дарослым чалавекам. Гэта датычыць і аматараў рыбнай лоўлі, якія ступаюць на крохкі лёд. Нядаўна на возеры Белае ў Бярозаўскім раёне 50 рыбакоў аказаліся на крызе, якая дрэйфавала па вадзе. І толькі па шчаслівай выпадковасці не адбылося трагедыі.
Яшчэ раз нагадваю пра небяспеку, якую ўяўляе сабой вада, пакрытая лёдам, асабліва вясной. Гэта трэба памятаць, каб пазбегнуць трагедыі.
Марыя ЦІТКО, старшыня раённай арганізацыі ТРВОД.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *