Рэзерв ёсць. Адбылося сумеснае пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта Ляхавіцкага раёна

У мінулы аўторак  адбылося сумеснае пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. На разгляд выносіліся пытанні аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2016 год, аб бюджэце раёна на 2016 год і іншыя. Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Яўгеній Юрлевіч спыніўся літаральна на ўсіх аспектах сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіччыны, падкрэсліў, што аснова асноў у рабоце заканадаўчай і выканаўчай ўлады – клопат пра чалавека. За гэты год нямала зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторый, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, выкананы сацыяльныя стандарты, шмат  бюджэтных сродкаў пайшло на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры. Але рэзервы па-ранейшаму ёсць.

Аналізуючы праект прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2016 год, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Кацуба адзначыла, што  асаблівая ўвага будзе надавацца  росту экспарту тавараў і паслуг,  прыцягненню прамых замежных інвестыцый, стварэнню новых працоўных месцаў.

Дэпутаты  зацвердзілі раённы    бюджэт на 2016 год.  Разгледжаны і іншыя пытанні, якія стаялі на парадку дня.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *