Расці, сябар!

А гэта значыць, што яму, зялёнаму сябру чалавека, належыць асаблівы клопат, асаблівы догляд, асаблівая ўвага. Лес называюць берандзеевым царствам. Бярозавы гай, сасновы бор, пасадкі елак і змешаных дрэў, старыя і тыя, якія толькі што высаджаны з гадавальніка, – усё гэта шчодрае багацце прыроды, якое яна падносіць людзям. Чалавек жа ў адказ не павінен быць толькі спажыўцом, ён абавязаны захоўваць і прымнажаць.
У Міжнародны год лясоў усё гэта будзе працягвацца больш інтэнсіўна, чым заўсёды. А яшчэ плануецца растлумачальная работа сярод насельніцтва, школьнікаў, вучнёўскай моладзі: як паводзіць сябе ў лесе ў час адпачынку ці паходаў па грыбы, ягады, як папярэдзіць лясныя пажары, захаваць біяразнастайнасць зялёнага сябра. Гэта датычыць не толькі тых людзей, якія прафесіяй выбралі тэхналогію лесу, не толькі паляўнічых і аматараў прыроды, але ўсіх, усіх, усіх.
Дарэчы, як паведамілі ў лясгасе, 38 працэнтаў тэрыторыі нашага раёна займаюць лясы. Іх агульная плошча – 53563 гектары, прычым амаль палову складаюць хвойныя. Сёлета плануюцца шматлікія мерапрыемствы па азеляненні населеных пунктаў, удзел у рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”, злёты юных лесаводаў, спецыялізаваныя выставы. І новыя пасадкі – мяркуецца, што лясныя ўгоддзі Ляхавіччыны павялічацца на 130 гектараў. “ЛВ” будзе рэгулярна звяртацца да гэтай тэмы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *