Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, вернікі праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх канфесій, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым! Гэтае светлае свята праз стагоддзі нясе святло веры і духоўнасці, з’яўляецца невычарпальнай крыніцай духоўнай сілы, дабра і чалавекалюбства. Яно натхняе мільёны людзей на міласэрныя ўчынкі і дапамагае глыбей зразумець сэнс біблейскіх запаведзяў, у аснове якіх – бязмежная дабрыня і ўсёдаравальная любоў. Няхай святло гэтага вялікага свята напоўніць вашы сэрцы спакоем і гармоніяй. Няхай радасць светлых калядных дзён сілкуе вас на працягу ўсяго года, дорыць усмешкі і добры настрой. Ад усёй душы жадаем вам здароўя, міру і дабра, сямейнага дабрабыту і душэўнай цеплыні.

Раённы выканаўчы камітэт.                                            Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *