На фінішы года

Ляхавіцкія юныя лёгкаатлеты Юрый Тарлюк, Уладзіслаў Тумаш, Марыя Якубчык, Дзмітрый Шумскі.

На фінішы гадавога адрэзка часу не проста прынята, але і досыць карысна азірнуцца назад. Прааналізаваць пралікі і няўдачы з мэтай недапушчэння нечага падобнага  ў наступным, замацаваць у свядомасці “зорныя” моманты мінулага, каб – наадварот – паўтарыць і развіць іх у будучым. Прадметам аналізу можа быць усё, што заўгодна: работа, вучоба, свет захапленняў, іншае. У спартыўных колах, дзе падобны падыход з’яўляецца ці не цвёрдым правілам, з гэтай нагоды праводзяцца спецыяльныя выніковыя турніры. Прыкладам таму можа служыць першынство вобласці па лёгкай атлетыцы сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву, якое па традыцыі праходзіць ў апошнія дні снежня.

Вось і на гэты раз Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж сабраў спачатку малодшых, а праз некалькі дзён і старэйшых прыхільнікаў каралевы спорту. Зімовы ці “манежны” фармат лёгкаатлетычных стартаў адрозніваецца ад класічнага ў тым ліку і больш вузкай праграмай. Закрытая зала – не для дыскаболаў і кідальнікаў кап’я, усе астатнія віды і дысцыпліны атлетыкі – калі ласка.

23 каманды гарадоў і раёнаў вобласці, па 7 спартсменаў у кожнай  – такі прадстаўнічы “зрэз” мела абласное лёгкаатлетычнае першынство-2015. І іменна вынікі гэтых выступленняў у многім служылі асновай для гадавой ацэнкі работы ДЮСШ І СДЮШАР Брэстчыны.

– Нягледзячы на той факт, што канкурэнцыя сярод спартсменаў малодшай групы была сур’ёзнай, нашы 14-15-гадовыя хлопцы і дзяўчаты выступілі, лічу, паспяхова і далі істотную медальную фору старэйшым атлетам-землякам, – парадаваўся за сваіх выхаванцаў трэнер-выкладчык Ляхавіцкай ДЮСШ Андрэй Іванюценка.

Хто ж і ў якой ступені фарміраваў гэты поспех? Самую відовішчную дысцыпліну першынства – а такім па праву з’яўляецца эстафетны бег – выйграла тройка ляхавіцкіх бегуноў у складзе Юрыя Тарлюка (600 метраў), Уладзіслава Тумаша (400) і Дзмітрыя Шумскага (200). Да эстафетнага “золата” Уладзіслаў прыплюсаваў таксама дзве “бронзы”: у бегу на 60 і 200 метраў. Двухразовым прызёрам першынства стала Ганна Макоўская, якая фінішавала другой на дыстанцыі 3000 метраў і замкнула тройку лепшых на ўдвая больш кароткай дыстанцыі. “Сярэбраным” атрымаўся фініш і ў Таццяны Смірновай, якая спаборнічала на дыстанцыі 800 метраў. Увогуле ж, выступленне кожнага з сямёркі спартсменаў дабавіла балаў у заліковую скарбонку ляхавіцкай дружыны. Іх – балаў – хапіла для таго, каб аказацца ў выніку пятай камандай вобласці.

Сярод старэйшых атлетаў найбольшым, да таго ж двайным поспехам вызначыўся ў Брэсце Антон Абцэшка, які быў трэцім на дыстанцыях у 60 і 200 метраў.

Іван  КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *