Снег пад кантролем

Як і абяцалі сіноптыкі, у ноч на 16 студзеня на тэрыторыю рэспублікі прыйшоў цыклон «Эма», які суправаджаўся моцнымі снегападамі. 17 студзеня ён пакінуў тэрыторыю Беларусі.

Ляхавіччына, на шчасце, не трапіла ў пералік самых пацярпелых ад снежнай стыхіі рэгіёнаў. Тым не менш, кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта і камісія па НС райвыканкама трымалі становішча пад кантролем, актыўна працавалі над мінімізацыяй наступстваў магчымых надзвычайных сітуацый. Дасканала разгледжаны выпадкі адключэння падачы электраэнергіі 13 студзеня, дадзены даручэнні адказным службам па ўхіленні недахопаў і прыняцці дадатковых мер па забеспячэнні пажарнай, дарожнай бяспекі, своечасовай ачыстцы ад снегу і лёду дарог, тэрыторый, дахаў будынкаў, бесперабойным забеспячэнні насельніцтва, у тым ліку аддаленых вёсак, прадуктамі харчавання і рэчамі першай неабходнасці.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў Беларусі да канца тыдня ўзмоцняцца маразы. Не абыдзецца і без снегу, але ён будзе ўжо не такі працяглы і інтэнсіўны. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *