“Час Зямлі”


Трэці год запар у нашай краіне будзе праводзіцца міжнародная акцыя “Час Зямлі”. Яе сэнс у тым, што ў знак сваёй салідарнасці ў клопаце аб праблемах глабальнага змянення клімату грамадзяне, установы, ведамствы, цэлыя гарады адключаюць ва ўзгоднены час дэкаратыўную падсветку будынкаў і асвятленне прыватных жылых памяшканняў.
Удзел Рэспублікі Беларусь у акцыі “Час Зямлі” ў 2009-2010 гадах запомніўся перш за ўсё адключэннем падсветкі будынка Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, дэкаратыўнага асвятлення галоўных праспектаў як сталіцы, так і ўсіх абласных гарадоў. Летась да акцыі далучыліся 11 міністэрстваў і іх падраздзяленняў, а таксама многія арганізацыі МТС, МАЗ, сетка ўніверсамаў “Прэстан”, практычна ўсе ВНУ рэспублікі. Адміністрацыі больш як 25 беларускіх гарадоў аказалі садзеянне ў правядзенні акцыі, у якой прымаюць удзел 128 краін свету. Па прыблізных падліках, у акцыі прынялі ўдзел каля 25 тысяч чалавек, якія выключылі на час яе правядзення святло ў сваіх дамах, кватэрах, інтэрнатах, офісах.
Сёлета таварыства Зялёная сетка пры падтрымцы Дэпартамента па энергаэфектыўнасці і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь зноў заклікаюць усіх грамадзян краіны, арганізацыі, установы прыняць удзел у “Часе Зямлі” 26 сакавіка з 20.30 да 21.30. Гэта пакажа нераўнадушнасць да пытанняў змянення клімату і эканоміі энергарэсурсаў. Трэба ўсяго толькі праявіць сваю салідарнасць і абысціся ў названы час без уключанага электрычнага асвятлення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *