Таццянін год

25 студзеня Таццяна Чаранкевіч разам з усімі цёзкамі адзначыць імяніны – Таццянін дзень, які па даўняй традыцыі з’яўляецца і святам студэнцтва. І хаця дзяўчына пакуль не студэнтка, да гэтага статуса ёй засталося зусім крыху.

Гонар любой школы – яе выхаванцы. У Начаўскай СШ сярод лепшых – і дзесяцікласніца Таццяна  Чаранкевіч, дыпламант абласных алімпіяд і рэспубліканскіх конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Інтарэсы ў гэтай адоранай дзяўчыны рознабаковыя. Яна з задавальненнем займаецца біялогіяй і экалогіяй, міні-футболам і гандболам, здымае краязнаўчыя відэафільмы і стварае прыгажосць у тэхніцы квілінг. У Таццяны на ўсё хапае часу – яна ўмее правільна яго размяркоўваць.На працягу двух вучэбных гадоў старшакласніца паказвае стабільна высокія вынікі ў раённым і абласным этапах рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі. Вось і сёлета захапленне біялогіяй прынесла ёй узнагароду абласнога значэння – дыплом   ІІІ ступені.
У мінулым навучальным годзе Таццяна Чаранкевіч была ўдастоена дыплома ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама за трэцяе месца ў конкурсе юных эколагаў. Гэта перамога адкрыла ёй унікальную магчымасць у час летніх канікулаў у ліку лепшых юннатаў рэспублікі адпачыць і адначасова працаваць з вучонымі, паглыбіць веды па экалогіі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку ў рэспубліканскім профільным лагеры “Юны эколаг”.
Паспяховая Таццяна і ў спорце. У снежні мінулага года ў складзе зборнай каманды раёна прымала ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага турніру па міні-футболе, вынік – другое агульнакаманднае месца.  З відэафільмам “Мая маленькая радзіма” Таццяна прадстаўляла родны аграгарадок і школу ў “Зубраняці”. Яе работа не засталася незаўважанай, адзначана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за другое месца ў конкурсе юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма” ў намінацыі “Сельскі населены пункт” у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
І ўсе гэтыя дасягненні толькі за год! Але па-іншаму і быць не магло, бо Таццяна – асоба таленавітая, актыўная, і надзвычай працавітая.
– Мне пашанцавала з настаўнікамі, – радуецца дзесяцікласніца. – З такімі педагогамі як Наталля Уладзіміраўна Катко, Святлана Мікалаеўна Чаранкевіч, Васілій Сяргеевіч Пастарнакевіч ды і наогул усімі, хто выкладае ў нашай школе, можна пакарыць не адну вяршыню.
Верым, што і гэты год стане для Тані пераможным. Яна мэтанакіравана ідзе да сваёй мары: стаць паспяховай у жыцці, у будучай прафесіі, якую яна звязвае з біялогіяй і хіміяй.
Дзіна ЯНУШКЕВІЧ, намеснік дырэктара Начаўскай СШ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

5 thoughts on “Таццянін год

  • 27/01/2016 в 22:19
    Permalink

    Есть же девчонки такие! Умница, красавица, да ещё и спортсменка. Удачи тебе!

  • 28/01/2016 в 11:47
    Permalink

    Сапраўды, Таццянін год! Але ж і работа праведзена каласальная – без перапынкаў на летнія канікулы і адпачынкі. І вопыт назапашаны велізарны. Таццяна дастойна прадстаўляе не толькі школу, але і раён на розных узроўнях, і гэтыя дасягненні належаць ужо не толькі ёй. У школе новае дасягненне і новая перамога! І добра, што ёсць такія конкурсы і алімпіяды, якія дапамагаюць раскрываць свой патэнцыял і ўпэўнена заяўляць: будучыня Радзімы ў надзейных руках.

  • 28/01/2016 в 12:16
    Permalink

    Умничка!! Дальнейших тебе успехов в учебе и признания твоих побед!!!

  • 28/01/2016 в 12:34
    Permalink

    Вот это да! Побольше бы таких одарённых учеников в каждую школу. Так держать, Татьяна!

  • 28/01/2016 в 12:50
    Permalink

    Малайчына, Таццяна! Прафесіяналы — настаўнікі!
    Мы ганарымся вамі і жадаем новых перамог у алімпіядным руху і конкурсах!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *