Свята ведаў

З 11 па 15 студзеня Брэст, Пінск, Кобрын, Івацэвічы сталі месцам правядзення трэцяга этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Ляхавіччыну прадстаўлялі 25 пераможцаў раённага марафону, якія дэманстравалі свае веды па 16 дысцыплінах.
У абласным інтэлектуальным спаборніцтве нашы рабяты заваявалі 6 дыпломаў і 2 пахвальныя водзывы. Традыцыйна ў лідарах па колькасці дыпламантаў гімназія. Лепшую падрыхтоўку ляхавіцкая каманда паказала па беларускай мове: дыплом II ступені ў Ніно Квернадзэ, бронза ў Паліны Чаранкевіч, пахвальны водзыў у Кацярыны Козел. Усіх вучняў падрыхтавала намеснік дырэктара гімназіі Святлана Ермаковіч.
Дыплом III ступені па англійскай мове ў Аліны Зубік (настаўніца Марыя Каліноўская), па матэматыцы ўзнагарода такой жа вартасці ў Ганны Барыскінай (настаўнік Уладзімір Валуй). Захапленне геаграфіяй прынесла пахвальны водзыў Раману Кендышу (настаўніца Галіна Бурбіцкая).
Упершыню за многія гады на абласных іспытах заваяваны дыплом II ступені па гісторыі. Ён уручаны старшакласніку   СШ № 2 Сямёну Кулагіну (настаўніца Нэлі Пастушак). Пры гэтым разам з настаўнікам вялікую арганізацыйную работу правяла намеснік дырэктара школы Таццяна Доруш.
Веды па біялогіі прынеслі дыплом III ступені дзесяцікласніцы Начаўскай СШ Таццяне Чаранкевіч (настаўніца Наталля Катко).
Сярод сённяшніх дыпламантаў абласной алімпіяды ёсць імёны, якія гучалі летась. Але радуе і тое, што да іх гучна далучыліся і новыя.
На рэспубліцы прадстаўляць наш раён будзе Ніно Квернадзэ. Для яе не ўпершыню ўзнімацца на прыступку такога ўзроўню. Жадаем ёй удачы і поспеху.
Марыя САРАКАВІК,
намеснік начальніка
аддзела адукацыі, спорту
і турызму райвыканкама.

2 thoughts on “Свята ведаў

  • 26/01/2016 в 19:34
    Permalink

    Ну вось. Нарэшце пайшоў нейкі рух. Парадавалі ў мінулым годзе дыпломамі, не страцілі ўменняў і сёлета. Спадзяюся, у наступным годзе планка будзе вышэйшай.

  • 27/01/2016 в 21:46
    Permalink

    Молодец Светлана Викентьевна. 2 диплома и отзыв — это уже мастерство. Надо обобщать опыт!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *