7 КРАСАВІКА – СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

Многія лічаць, што ў наш час цяжка весці здаровы лад жыцця, але часта гэта толькі адгаворкі. Безумоўна, намнога лягчэй скардзіцца на жыццё або адсутнасць вольнага часу, седзячы перад тэлевізарам на канапе. Але калі перамагчы ляноту, ваша жыццё і жыццё вашай сям’і можа кардынальна змяніцца ў лепшы бок. Дык што ж трэба сучаснаму гараджаніну для таго, каб быць здаровым?
І што такое здароўе? Па вызначэнні ВОЗ — гэта аб’ектыўны стан і суб’ектыўнае адчуванне поўнага фізічнага, псіхалагічнага і сацыяльнага камфорту. Па даных гэтай жа арганізацыі, здароўе чалавека залежыць ад наступных фактараў:
10 працэнтаў — стан сістэмы аховы здароўя ў краіне; 20 — экалагічная абстаноўка; 20 — генетычная спадчыннасць; 50 працэнтаў — лад жыцця чалавека.
Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць вывад, што чалавек сам у вялікай ступені ў адказе за стан свайго арганізма. Безумоўна, на такі фактар як спадчыннасць аказаць адчувальны ўплыў немагчыма, але знізіць нагрузку на арганізм ад вынікаў дрэннай экалогіі і, змяніўшы лад жыцця, можна кардынальна палепшыць здароўе.
Вось некалькі простых і дзейсных спосабаў паляпшэння здароўя і якасці жыцця:
ЗДАРОВЫ СОН. Большасць людзей адчуваюць пастаянны недахоп сну — вечарам пасля работы заўсёды знаходзіцца шмат неадкладных спраў, а раніцай трэба бегчы на работу. Сон зводзіцца да мінімуму, што дазваляе як-небудзь пражываць дзень «не адключаючыся». Прывучыце сябе засынаць і прачынацца ў адзін і той жа час і старайцеся прытрымлівацца гэтага графіка.
ФІЗІЧНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ. Штодзённа дарослы чалавек павінен праходзіць як мінімум дзесяць кіламетраў — столькі неабходна для нармальнай работы пазваночніка, які атрым-лівае сілкаванне толькі ў час руху, не гаворачы ўжо аб іншых органах і сістэмах, якім жыццёва неабходна актыўнасць. Акрамя таго, што прагулка ва ўмерана хуткім тэмпе — ідэальны способ спаліць тлушчы, такі рух яшчэ і выдатна трэніруе ваша сэрца, сасуды і агульную вынослівасць. Выкарыстайце свой абедзенны перапынак для таго, каб прайсціся па вуліцы. Старайцеся не карыстацца транспартам там, дзе гэта магчыма, — выходзьце на пару прыпынкаў раней і ідзіце пешшу, паркуйце машыну за пару кварталаў да месца назначэння і астатні шлях ідзіце пешшу. Выкарыстоўвайце любую магчымасць для руху.
ПРАВІЛЬНАЯ РЭАКЦЫЯ НА СТРЭС. Не ўмеючы спраўляцца са стрэсам, вы можаце атрымаць цэлы шэраг захворванняў — ад паражэння органаў страўнікава-кішачнага тракту да сардэчна-сасудзістых праблем. Калі на вас «звалілася» нервовае ўзрушэнне, удыхніце глыбей і падыхайце нейкі час, сканцэнтраваўшыся на ўдыхах і выдыхах. Парухайцеся — гэта здыме нагрузку з нервовай сістэмы, важна пераключацца ад стрэсавай сітуацыі. Для гэтага мож- на паразмаўляць з іншымі на абстрактныя тэмы.
ГІГІЕНА ЦЕЛА І НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ. Не забывайце пра тое, што наша цела — гэта іменна той сасуд, у якім наша «я» жыць будзе столькі, колькі гэта цела дазволіць. Таму ёсць сэнс паклапаціцца пра яго адпаведна. Роўна як і пра тое, што яго акружае — пра паветра ў вашым доме, прадукты на вашым стале, адзенне, якое носіце вы і вашы дзеці.
АДСУТНАСЦЬ ДРЭННЫХ ЗВЫЧАК. Курэнне, алкагалізм, наркотыкі крайне згубна ўплываюць на стан здароўя. Засталося толькі кінуць курыць і не злоўжываць алкаголем і стымулятарамі.
КЛОПАТ ПРА ІМУНІТЭТ. Выбірайце самі, як вы хочаце падтрымаць свой імунітэт. Гэта могуць быць загартоўванне, кан-трасны душ, ужыванне сырой агародніны і фруктаў, спорт. Важна разумець, што загартоўванне на фоне нездаровага ладу жыцця — бессэнсоўная трата часу. Тут неабходны комплексны падыход.
РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ХАРЧАВАННЕ. Кожны разумее пад гэтым тэрмінам нешта сваё. У цэлым жа медыкі лічаць рацыянальным харчаваннем такое, пры якім арганізм атрымлівае ўсе неабходныя вітаміны, мінералы і сілкавальныя рэчывы ў збалансаваных прапорцыях.
ЗДАРОВЫЯ СЯМЕЙНЫЯ ТРАДЫЦЫІ. Увядзіце новае «сямейнае» правіла: у свабодны час не ляжаць на канапе або ся-дзець за камп’ютарам, а гуляць на прыродзе, катацца на веласіпедзе, праводзіць адпачынак актыўна — прагуляцца па парку, паплаваць у басейне і адкрытых вадаёмах, выкарыстоўваць любую магчымасць для актыўнага адпачынку. Падзякай вам стане моцнае здароўе — ваша і вашых дзяцей.
СМЕЙЦЕСЯ КОЖНЫ ДЗЕНЬ. Хто гаворыць, што жыццё — сур’ёзная рэч? Смех змяншае гармоны стрэсу і дапамагае расслабіць мышцы, дыхаць глыбей, умацаваць імунную сістэму, забыць пра болі і зменшыць крывяны ціск. Як гавораць, смех — лепшае лякарства.
Нямецкі філосаф Артур Шапенгаўэр сцвярджаў: «Дзевяць дзясятых нашага шчасця заснавана на здароўі. Пры ім усё становіцца крыніцай захаплення, тады як без яго рашуча ніякія знешнія даброты не могуць даставіць задавальнення, нават суб’ектыўныя вартасці: уласцівасці розуму, душы, тэмпераменту пры хваравітым стане слабеюць і заміраюць. Таму зразумела, чаму мы, перш за ўсё, пытаемся адзін у аднаго пра здароўе і жадаем яго адзін аднаму: яно насамрэч галоўная ўмова чалавечага шчасця».
Марына ЗАВАДСКАЯ, сацыёлаг.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *