Лёд можа не вытрымаць!

Брэсцкі абласны савет Асвода звяртае ўвагу жыхароў вобласці, усіх рыбакоў на тое, што цёплае надвор’е, якое ўсталявалася ў апошнюю дэкаду студзеня, і дажджы садзейнічаюць раставанню лёду на вадаёмах.

Лёд становіцца порыстым і рыхлым, асабліва на рэках, іншых водных аб’ектах з хуткім цячэннем. Вада, якая з’явілася паўсюдна паверх лёду, тоіць пад сабой шматлікія прамыіны, што ўяўляюць сур’ёзную небяспеку для жыцця. Тым не менш, некаторыя аматары рыбнай лоўлі не думаюць пра небяспеку знаходжання на вадаёмах у гэты перыяд.
Асвод нагадвае, што ў адпаведнасці з Правіламі аховы жыцця людзей на водах, зацверджанымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, забараняецца выхад на лёд у перыяд яго інтэнсіўнага раставання і разбурэння. Парушэнне гэтых правілаў прывяло да гібелі мінулай зімой шасці чалавек. Сярод загінуўшых – двое школьнікаў.
Асвод рэкамендуе ў гэты небяспечны перыяд устрымацца ад выхаду на рэкі, азёры і іншыя вадаёмы. Памятайце, што падзенне ў ледзяную ваду часта прыводзіць да трагічных вынікаў.
Бацькам, усім дарослым неабходна звяртаць асаблівую ўвагу на паводзіны непаўналетніх паблізу вадаёмаў, забараняць знаходзіцца дзецям на лёдзе. Беражыце сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх.
Рамуальд САДОЎСКІ,
старшыня Брэсцкага абласнога савета Асвода.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Лёд можа не вытрымаць!

  • 04/02/2016 в 16:06
    Permalink

    Одно и тоже. Предупреждают-предупреждают об опасности , а людям на льду как мёдом намазано.Особенно отличаются рыбаки. А потом спасайте их!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *