Інтэрнэт – гэта цэлы свет

Што такое інтэрнэт для падлетка? Гэта перш за ўсё сродак зносін, месца, дзе можна знайсці і скачаць патрэбную музыку, фільмы, стварыць уласны сайт, і, канешне, – крыніца інфармацыі і ведаў, памочнік у вучобе.
Некаторыя лічаць, што інтэрнэт негатыўна ўплывае на людзей. Тлумачэнні гэтаму меркаванню розныя. Напрыклад: шмат часу падлеткі праводзяць на розных форумах і чатах, таму не адпачываюць на свежым паветры, позна кладуцца спаць. Найбольшую трывогу выклікае той факт, што часта непаўналетнія трапляюць на так званыя небяспечныя сайты. Таму бацькі абмяжоўваюць доступ у сусветную павуціну ці ўвогуле адключаюць інтэрнэт. Аднак, гэта не выхад з сітуацыі, бо скарыстацца інтэрнэтам можна ў спецыялізаваных салонах ці ў сяброў.
Са мной пагадзяцца многія: інтэрнэт – гэта не абавязкова дрэнна. Менавіта з яго дапамогай не толькі прасцей і зручней знайсці патрэбную інфармацыю, але можна і спрасціць зносіны з суразмоўцам, быць больш шчырым і камунікабельным. Для нас, моладзі, інтэрнэт – гэта цэлы свет, дзе мы вучымся, кантактуем, адпачываем, атрымліваем шмат інфармацыі. Згодна, што ўсё павінна быць у разумных межах і пад пэўным кантролем з боку дарослых.
Вікторыя КАХАВЕЦ, вучаніца 11 “А” класа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *