З Богам у сэрцы, з клопатам пра людзей /фота/

Праца свяшчэнніка – гэта прызванне заўсёды служыць Богу. Суперажываць гору чалавека, вучыць і накіроўваць ва ўсіх добрых справах словам і прыкладам. Такім і з’яўляецца наш бацюшка, настаяцель прыхода храма Узвіжання Крыжа Гасподня, благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко.
12 лютага 1990 года ён стаў першым свяшчэннікам з ліку студэнтаў адноўленай у 1989 годзе Мінскай духоўнай семінарыі. Праслужыўшы каля шасці гадоў у адной з вёсак Івацэвіцкага благачыння, епіскапам Пінскім і Лунінецкім Сцефанам быў накіраваны ў Ляхавічы на зямлю сваіх дзядоў.
Прайшло 20 гадоў – гадоў добрых перамен, абнаўлення Ляхавіцкага прыхода і знешняга, і ўнутранага – духоўнага.
Пад пастырскім кіраўніцтвам протаіерэя Георгія вырасла цэлае пакаленне землякоў, якія прыводзяць да Бога ўжо сваіх дзяцей. Каля двух дзясяткаў з іх скончылі духоўныя ўстановы і сталі свяшчэннікамі, манахамі, матушкамі і іншымі служыцелямі царквы. Упершыню ў нашай царкве з’явіўся і другі свяшчэннік. Па благаславенні Уладыкі Сцефана, дзякуючы нястомнай працы і клопатам айца Георгія ўтварылася новае, самастойнае благачынне. У царкву ідуць і маладыя, і старыя.
Айцец Георгій пастаянна павышае свой духоўна-адукацыйны ўзровень. Не пакідаючы сваіх прамых абавязкаў, ён паспяхова закончыў у 2007 годзе Мінскую духоўную акадэмію, абараніў вучоную ступень кандыдата багаслоўя. А пяццю гадамі раней бацюшка дасканала вывучаў і працаваў над гісторыяй праваслаўя ў Ляхавіцкім раёне, карыстаўся матэрыяламі, у тым ліку, і Нацыянальнага гістарычнага архіва. У выніку сёння мы маем “Гісторыка-статыстычнае апісанне прыходаў Ляхавіцкага благачыння” і саміх Ляхавічаў, пачынаючы з іх заснавання.
Айцец Георгій духоўна настаўляе людзей не толькі з амбона храма. Ужо не адзін год у будынку гарадской бібліятэкі праходзяць лекцыі-гутаркі, падчас якіх са свяшчэннікам могуць пагаварыць, задаць хвалюючыя пытанні ўсе жадаючыя. На карысць справе і разуменне, кантакт, узаемадзеянне мясцовай улады і царквы. У межах праграмы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і Праваслаўнай царквой праходзяць і розныя сустрэчы з моладдзю.
На працягу апошніх пяці гадоў намаганнямі айца Георгія і яго сям’і створаны і функцыянуе сайт Ляхавіцкага благачыння “Ляхавічы праваслаўныя”, штомесяц выходзіць духоўна-асветніцкае выданне (лісток) “Встреча”.
На тэрыторыі раёна адкрыліся і дзейнічаюць новыя прыходы, пабудаваны новыя храмы. Храм Узвіжання Крыжа Гасподня капітальна адрамантаваны і добраўпарадкаваны. У 2008 годзе быў асвечаны архіепіскапам Сцефанам новы Святы Прастол і пераасвечаны храм.
У царквы з’явіўся свой голас – званы, якія адліваліся ў адным са старажытных маскоўскіх манастыроў. Гэта ўсё адбылося пры айцу Георгіі, па яго ініцыятыве, пры яго ўдзеле. Пры храме функцыянуюць бібліятэка і нядзельная школа. На добраўпарадкаванай прыхрамавай тэрыторыі хутка з’явіцца зручная дзіцячая спартыўна-аздараўленчая пляцоўка.
Жыццё айца Георгія і яго сям’і – без перабольшвання, узор адданага служэння Госпаду. Матушка Святлана ўсе цяжкасці і клопаты цярпліва пераносіць разам з мужам: у Ляхавіцкім храме яна нясе послуг рэгента, кіруе царкоўным хорам, вельмі ўважлівая да людзей, заўсёды гатова падказаць, дапамагчы. Дзеці настаяцеля таксама шчыруюць у храме. Для сям’і Жытко гэта адзінае цэлае служэнне Богу і людзям. Людзям, у сэрцах якіх адраджаецца і ўмацоўваецца вера.

Дорогой отец Георгий, поздравляем Вас и всю Вашу семью с юбилейной датой служения на нашей ляховичской земле. Желаем Вам всесильной и благодатной помощи Божией в несении Вами нелёгких пастырских трудов во благо Церкви Христовой. Да дарует Вам Господь Бог наш Иисус Христос по предстательству Пресвятой Богородицы мир, крепость духа, здравие, и ниспошлёт на Ваш дом Своё благословение.
Многая Вам лета.

З любоўю, прыхаджане  храма Узвіжання Крыжа  Гасподня, г. Ляхавічы.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *