Вяртанне запазычанасці

У сучасных умовах, з улікам экспартаарыентаванай эканамічнай мадэлі нашай краіны, разам з дыверсіфікацыяй рынкаў збыту, забеспячэнне своечасовага вяртання валютнай выручкі – адна з найбольш актуальных задач кіраўнікоў на месцах па забеспячэнні эканамічнай бяспекі рэспублікі.
На ўсіх узроўнях неаднаразова ўказвалася на недапушчальнасць росту пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці, адцягнення ў сувязі з гэтым абаротных сродкаў айчынных прадпрыемстваў, утоенага крэдытавання іх знешнегандлёвых партнёраў.

Нягледзячы на прымаемыя на Брэстчыне меры па забеспячэнні зніжэння знешняй дэбіторскай запазычанасці і вяртанні ў краіну валютнай выручкі ва ўстаноўленыя тэрміны, палепшыць сітуацыю па даных накірунках дзейнасці не атрымалася.

Больш таго, праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказалі, што ў мінулым годзе ўзрасла як знешняя дэбіторская запазычанасць, так і яе пратэрмінаваная частка, што сведчыць пра непрыняцце суб’ектамі гаспадарання неабходных мер па яе спагнанні з контрагентаў.

Не адзінкавыя факты, калі асобныя кіраўнікі ігнаруюць работу з пратэрмінаванай запазычанасцю, ніякія меры па яе спагнанні не прымаюцца.

Напрыклад, у аднаго з правераных прадпрыемстваў амаль 5 гадоў мелася запазычанасць за адгружаную на экспарт прадукцыю, і толькі пасля праверкі КДК, кіраўніцтва прадпрыемства прыняло дзейсныя меры, якія дазволілі спагнаць даную запазычанасць.  У шэрагу выпадкаў меры па пагашэнні знешняй дэбіторскай запазычанасці, што “вісела” гадамі, прымаліся толькі ў ходзе праверак.

Асобныя прадпрыемствы, не прымаючы меры па спагнанні пратэрмінаванай знешняй запазычанасці, фактычна беспрацэнтна крэдытуюць контрагентаў-нерэзідэнтаў. Пры гэтым для ажыццяўлення дзейнасці імі сістэматычна прыцягваюцца крэдытныя рэсурсы, на аплату працэнтаў за карыстанне якімі накіроўваюцца значныя сумы.

Неабходна нагадаць, што парадак правядзення знешнегандлёвых аперацый у нашай краіне рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.03.2008 г.   № 178 “Аб парадку правядзення і кантролі знешнегандлёвых аперацый”, згодна якога рэзідэнты абавязаны забяспечыць завяршэнне кожнай знешнегандлёвай аперацыі ў поўным аб’ёме ў наступныя тэрміны: пры экспарце – не пазней за 90 каляндарных дзён (па дагаворах камісіі – не пазней за 120 каляндарных дзён) з даты адгрузкі тавараў (перадачы ахоўнай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці), выканання работ, аказання паслуг; пры імпарце – не пазней за 60 каляндарных дзён з даты правядзення плацяжу.

Акрамя ўказаных тэрмінаў, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 5.11.2011 № 1483/22 па асобных відах знешнегандлёвых дагавораў устаноўлены больш працяглыя тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый.

Акрамя таго, дзеючае заканадаўства прадугледжвае магчымасць падаўжэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (яго галоўнымі ўпраўленнямі па абласцях).

Аднак, як паказвае практыка, не ўсе суб’екты гаспадарання забяспечваюць завяршэнне знешнегандлёвых аперацый ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны. Пры гэтым большасцю з іх прэтэнзійная работа па спагнанні запазычанасці не праводзіцца, не выкарыстоўваецца магчымасць падаўжэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, не прымяняюцца такія інструменты як факторынг і страхаванне экспартнай рызыкі.

Нагадваем аб існуючай адказнасці за парушэнне тэрмінаў правядзення знешнегандлёвых аперацый. У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 11.37 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, яно цягне накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу – да 2 працэнтаў ад сумы незавершанай ва ўстаноўлены тэрмін знешнегандлёвай аперацыі за кожны дзень перавышэння тэрміна, але не больш за суму незавершанай знешнегандлёвай аперацыі.

Акрамя таго, за невяртанне з-за мяжы валюты ў асабліва буйным памеры прадугледжана крымінальная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 225 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пры правядзенні ў 2015 годзе Камітэтам кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў факты парушэння тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый устаноўлены ў  41 суб’екта гаспадарання.

Да іх Камітэтам прыменены адміністрацыйныя штрафы на суму 9,3 млрд. рублёў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 58 службовых асоб на агульную суму  25,2 млн. рублёў.

КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *