Урокі Генадзія Уладзіміравіча

Лепшым сярод калег на чарговым раённым конкурсе педагагічнага майстэрства “Настаўнік года” стаў наш любімы настаўнік рускай мовы і літаратуры Генадзій Уладзіміравіч Шадура. Вучні і настаўнікі гімназіі шчыра “хварэлі” за Генадзія Уладзіміравіча. А калі ён спяваў песню пад акампанемент гітары, то на вачах былі слёзы захаплення гэтым цудоўным чалавекам з разнастайнымі талентамі. Заслужаная перамога Генадзія Уладзіміравіча — своеасаблівая адзнака яго высакароднай працы.
Наталля КАЛБАСА, вучаніца 10 ”А” класа.

Правілы, сачыненні, вершы, апавяданні… Пра што ідзе размова? Вядома ж, пра ўрокі рускай мовы і літаратуры. Яны для нас, вучняў, сапраўднае задавальненне, і чакаем мы іх з нецярпеннем, бо гэта чарговая сустрэча з выдатным педагогам і добразычлівым, цікавым чалавекам Генадзіем Уладзіміравічам Шадурам. Ён вельмі патрабавальны педагог, але на яго ўроках мы атрымліваем шмат ведаў. Яны для мяне – самыя любімыя. Кожны ўрок не падобны на іншы. Настаўнік цалкам аддае сябе любімай справе, а яшчэ ён вельмі добры і ўважлівы да нас, вучняў, і да сваіх калег-настаўнікаў.
Дар’я ПАПЛАЎСКАЯ, вучаніца 10 “Б” класа.

Школа – гэта другі дом, у якім праводзіш шмат часу. І заўжды побач настаўнікі, якія не толькі дапамагаюць спасцігаць той ці іншы прадмет, але і вучаць жыццю, выхоўваюць, дапамагаюць. У гімназіі шмат цудоўных выкладчыкаў. Але ўсё ж настаўнік рускай мовы і літаратуры Генадзій Уладзіміравіч Шадура асаблівы. Ён выкладаў у нашым класе ў мінулым навучальным годзе. Яго цікавыя ўрокі я памятаю і цяпер, на іх ніколі не было сумна ці нецікава. Пра яго можна расказваць доўга.
Генадзія Уладзіміравіча прыемна слухаць. І не важна, чытае ён верш Пушкіна, урывак з аповесці ці расказвае эпізод з уласнага жыцця. Ён зразумела тлумачыць, і нават самы цяжкі параграф лёгка засвойваецца. Калі ідзеш на яго ўрок, то ўжо зараджаешся станоўчымі эмоцыямі ад прадчування таго, што зноў пачуеш нешта новае і цікавае. Пройдуць гады, я стану дарослай, шмат зменіцца ў жыцці, але ніколі не забуду гэтага выдатнага чалавека. Любімы настаўнік — гэта на ўсё жыццё.
Дзіна ЮНІК, вучаніца 10 ”А” класа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *